сца́паць гл. цапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сца́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сца́паю сца́паем
2-я ас. сца́паеш сца́паеце
3-я ас. сца́пае сца́паюць
Прошлы час
м. сца́паў сца́палі
ж. сца́пала
н. сца́пала
Загадны лад
2-я ас. сца́пай сца́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час сца́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сца́паць сов., разг. сца́пать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сца́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Узяць рэзкім рухам (рук, зубоў); схапіць. — Я ведаю, не першы раз, — увесь заварушыўся Яўхім, — нічога, мы яе [рыбу] сцапаем... Пестрак.

2. перан. Арыштаваць, затрымаць, злавіць. Застаецца больш рэальным адно меркаванне: .. [Марынчук] напароўся на немцаў ці на паліцыю, і тыя яго сцапалі. С. Александровіч. На месцы засады .. [Косця] дасць сігнал, хлопцы выскачаць і сцапаюць бургамістра, а Косця паможа ім. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сца́паць разм fssen vt, pcken vt, ertppen vt, erwschen vt, fngen* vt (каго)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ца́паць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

1. Хапаць рукамі, зубамі, кіпцюрамі і пад.

2. Лапаць, мацаць рукамі.

Цапнуць за рукаў паліто.

|| зак. сца́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| аднакр. ца́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ца́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сца́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сцапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сца́пать сов., прост. схапі́ць, сца́паць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заца́пать сов. сца́паць, схапі́ць; злаві́ць; (присвоить) захапі́ць, загрэ́бці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злавіць; схапіць, сцапаць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)