схудзе́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. схудзе́лы схудзе́лая схудзе́лае схудзе́лыя
Р. схудзе́лага схудзе́лай
схудзе́лае
схудзе́лага схудзе́лых
Д. схудзе́ламу схудзе́лай схудзе́ламу схудзе́лым
В. схудзе́лы (неадуш.)
схудзе́лага (адуш.)
схудзе́лую схудзе́лае схудзе́лыя (неадуш.)
схудзе́лых (адуш.)
Т. схудзе́лым схудзе́лай
схудзе́лаю
схудзе́лым схудзе́лымі
М. схудзе́лым схудзе́лай схудзе́лым схудзе́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

схудзе́лы, см. схудне́лы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

схудзе́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і схуднелы. [Карп] пачаў моўчкі пільна ўглядацца ў .. схудзелы, брудны твар [Таццяны]. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змізарне́лы, ‑ая, ‑ае.

Схудзелы, здрабнелы (пра твар, чалавека з пахудзелым тварам). Падымаецца з месца пажылая настаўніца з Прудка — змізарнелы, жоўты твар, на плячах сялянская хустка-канаплянка. Навуменка. // Зачахлы, пабляклы (пра расліннасць). Маладыя парасткі зусім заглушылі стары змізарнелы маліннік. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пя́цца, пнуся, пнешся, пнецца; пнёмся, пняцеся; незак.

1. Напружваць усе сілы; напружвацца. Схудзелы за лета конь пяўся, цягнучы воз бульбы па пескавых каляінах. Крапіва.

2. перан. Намагацца зрабіць што‑н. Лез, пяўся [Васіль], колькі змогі, зладжваў будыніну свайго шчасця, бервяно за бервяном, плашку за плашкай, паплецінку за паплецінкай. Мележ. Каб схаваць ад Галілея сваё пачуццё, .. [Гвардыян] пяўся зрабіць на сваім твары безуважна-іранічную ўсмешку. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)