сфармірава́цца гл. фарміравацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сфармірава́цца
‘утварыцца, арганізавацца’
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
сфарміру́юся |
сфарміру́емся |
| 2-я ас. |
сфарміру́ешся |
сфарміру́ецеся |
| 3-я ас. |
сфарміру́ецца |
сфарміру́юцца |
| Прошлы час |
| м. |
сфармірава́ўся |
сфармірава́ліся |
| ж. |
сфармірава́лася |
| н. |
сфармірава́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
сфарміру́йся |
сфарміру́йцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
сфармірава́ўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
сфармірава́цца сов., в разн. знач. сформирова́ться;
полк ~ва́ўся — полк сформирова́лся;
цягні́к ~ва́ўся — по́езд сформирова́лся;
чалаве́к ~ва́ўся — челове́к сформирова́лся
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сфармірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
1. Набыць якую‑н. форму, выгляд у працэсе развіцця; утварыцца. Сцябло сфарміравалася ў ствол. □ Найлепшым прыкладам можа быць так званая Руская платформа .. Пасля таго як яна сфарміравалася, ніводзін з перыядаў гораўтварэння амаль не пакінуў на ёй ніякіх слядоў. Чаркасаў. // Набыць формы, склад цела або духоўнае аблічча дарослага чалавека.
2. Набыць устойлівыя, закончаныя рысы, якасці; скласціся. Беларуская мова сфарміравалася ў перыяд XIV–XV стагоддзяў у межах Літоўскага княства з абласных дыялектаў на тэрыторыі, якую раней займалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Юргелевіч. // Скласціся як тып каго‑н. ва ўсёй сукупнасці характэрных для яго якасцей, уласцівасцей. У корані змянілася само сацыяльнае аблічча, сфарміраваўся якасна новы тып рабочага чалавека. Машэраў.
3. Арганізавацца, скласціся, стварыцца (пра калектыў, установу і пад.). У студзені 1928 г. сфарміравалася новае літаратурна-творчае аб’яднанне «Полымя». Пшыркоў. // Утварыцца шляхам камплектавання людзьмі і матэрыяльнай часткай (пра воінскія падраздзяленні). [Камарова] часць толькі што сфарміравалася і спешна рыхтавалася на фронт. Марціновіч.
4. Саставіцца ў выніку счаплення вагонаў. Эшалон сфарміраваўся хутка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фармірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; незак.
1. Складвацца, набываць пэўную форму, закончанасць, сталасць у выніку развіцця, змен.
Пэўныя рысы характару фарміруюцца ў дзяцінстве.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стварацца, арганізоўвацца (пра групу, калектыў і пад.).
Фарміруецца група народнага кантролю.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Складацца з вагонаў, суднаў шляхам размяшчэння іх у пэўным парадку.
Фарміруецца цягнік на Берлін.
|| зак. сфармірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.
|| наз. фармірава́нне, -я, н. і фарміро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перафармірава́цца, ‑руецца; зак.
Сфарміравацца нанава, іначай. Перафарміраваліся вайсковыя часці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сфармірава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. сфарміраваць і сфарміравацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сфарміро́ўвацца несов., возвр., страд. сформиро́вываться; см. сфармірава́цца, сфарміро́ўваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сфарміро́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сфарміравацца.
2. Зал. да сфарміроўваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́кавацца, ‑куецца; зак.
1. Атрымацца ў выніку канання.
2. перан. Стварыцца, сфарміравацца; выхавацца. Выкаваліся кадры старшынь калгасаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)