Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
су́шесравн. ст.
1.нареч.сушэ́й;
2.прил. сушэ́йшы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бугры́на, ‑ы, ж.
Сухое ўзвышанае месца. Сушылі [калгаснікі] сінюху, зносілі вязкамі, а дзе было можна — ссоўвалі коньмі копы да стажар’яў, на бугрыны, дзе сушэй.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падшэ́рхнуць, ‑не; пр. падшэрх, ‑ла; зак.
Разм. Падсохнуць крыху ад марозу. [Параска:] — Я садамі ішла. Па садах сушэй. Ужо трохі зямля падшэрхла.Лобан.«Пад раніцу падшэрхла зямля». І слова гэтае «падшэрхла».. так перадае адчуванне, што нават і бачыш гэты маленькі марозік, і чуеш ранішні халадок.Скрыган./убезас.ужыв.На вуліцы падшэрхла нанач, і.. боты месцамі грукалі па голай зямлі.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасо́хнуць, ‑не; пр. перасох, ‑ла; зак.
1. Стаць сушэй, чым трэба; вельмі высахнуць. Сена перасохла. □ Ад сонца перасохла зямля на полі, патрэскалася і ляжыць голымі камякамі.Галавач./часцейбезас. Пра рот, губы і пад. Губы перасохлі. □ — Ніначка, хадзем дзе пашукаем вады, бо ў роце, у горле перасохла.Пестрак.
2. Стаць бязводным, зусім абмялець. Калодзеж перасох. □ Хутчэй перасохнуць азёры і рэкі, — Чым сэрцы астынуць у шчырай любві.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)