Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
су́ччын, -а.
Які належыць сучцы, зроблены для сучкі.
Суччына будка.
◊
Суччын сын — нягоднік, ужыв. як лаянкавы выраз, часцей у форме зваротка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сучко́вы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які змяшчае ў сабе сучкі (гл. сучок у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сучо́к, ‑чка, м.
1.Памянш.да сук; невялікі сук. Гнуткія галінкі білі нас па твары, вострыя сучкі чапляліся за адзенне, але мы спяшаліся далей.В. Вольскі.
2.толькімн. (сучкі́, ‑о́ў). У тэхніцы — кавалачкі драўніны ў папяровай масе.
•••
Ні сучка ні задзірынкі — вельмі гладка, без перашкод.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сучы́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сукі (у 1 знач.), сучкі 1.
•••
Сучынае вымя — народная назва нарыва пад пахай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЯ́ДЗЕНІКІ (Geometridae),
сямейства лускакрылых. Каля 15 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, найб. у трапічных і шыракалістых лясах. Пераважна змрокавыя і начныя матылі. На Беларусі больш за 12 родаў, каля 300 відаў. Найб. трапляюцца П.: асенні (Oporinia autumnata), зімовы (Operophtera brumata), хваёвы (Bulapns piniarius), чубаты (Colotois pennaria), яловы вуглакрылы (Semiothisa liturata) і інш. Некат. віды — шкоднікі лесу і с.-г. раслін.
Размах крылаў да 8 см. Афарбоўка разнастайная. Вусені шараватыя або зеленаватыя, нагадваюць сучкі, галінкі, сцяблінкі (яскравы прыклад мімікрыі), маюць звычайна 2 пары брушных ног. Пры перамяшчэнні дугападобна выгінаюць цела ўверх — рухаюцца «пядзямі» (адсюль назва). Кормяцца лісцем, бутонамі, кветкамі, пупышкамі раслін; многія — паліфагі; ёсць драпежнікі.
Пядзенікі: 1 — зімовы (а — самец, б — самка); 2 — агрэставы; 3 — асенні; 4 — чубаты; 5 — яловы вуглакрылы; 6 — хваёвы (а — самец, б — самка); 7 — вусені (а — у руху, б — у позе абароны).