сухадо́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сухадо́льны сухадо́льная сухадо́льнае сухадо́льныя
Р. сухадо́льнага сухадо́льнай
сухадо́льнае
сухадо́льнага сухадо́льных
Д. сухадо́льнаму сухадо́льнай сухадо́льнаму сухадо́льным
В. сухадо́льны (неадуш.)
сухадо́льнага (адуш.)
сухадо́льную сухадо́льнае сухадо́льныя (неадуш.)
сухадо́льных (адуш.)
Т. сухадо́льным сухадо́льнай
сухадо́льнаю
сухадо́льным сухадо́льнымі
М. сухадо́льным сухадо́льнай сухадо́льным сухадо́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сухадо́льны суходо́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сухадо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сухадолу. Сухадольныя сенажаці. □ Роснай блакітнай раніцай .. на заліўныя і сухадольныя лугі выехалі калгасныя касілкі. Стаховіч. // Які расце на сухадолах. А [карова] Рэпка, пакуль .. [Сцяпан] займаўся ўспамінамі, зноў пабегла на сухадольную траву. Асіпенка. // Які звязаны з выкарыстаннем сухадолаў. Сухадольнае бахчаводства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухадо́л, -а, м.

Бязводная лагчына, схіл, луг, якія атрымліваюць вільгаць толькі ад талай або дажджавой вады.

|| прым. сухадо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суходо́льный сухадо́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бага́рны, ‑ая, ‑ае.

Сухадольны, без штучнага арашэння. Багарнае земляробства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лугава́тка ’прадаўгаваты вузкі сухадольны луг’ (Юрч.) — адпрыметнікавае ўтварэнне з фармантам ‑атк‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 149). Да лугі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лугава́тка Прадаўгаваты, вузкі сухадольны луг (Мсцісл. Юрч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

раўчаві́на́ Мелкі сухадольны равок, пракапаная канаўка (Слаўг.). Тое ж раўча́г (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ЛУГ,

расліннае згуртаванне (біягеацэноз) шматгадовых траў, прыстасаваных да ўмоў сярэдняга ўвільгатнення. Травы нармальна развіваюцца ўвесь перыяд вегетацыі, без летняга перапынку, характэрнага для стэпаў. Займаюць каля 150—200 млн. га ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я (пераважна ў Еўропе) і ў Новай Зеландыі. Адрозніваюць мацерыковыя (сухадольныя ўвільгатняюцца атм. ападкамі, нізінныя — атм. ападкамі і грунтавымі водамі), заліўныя (на тэрасах рачных далін) і горныя (таксама высакагорныя). Агульная ўласцівасць Л. — утварэнне травастою і дзярніны (паверхневы слой глебы з каранямі і карэнішчамі траў). Маса падземных органаў раслін у 3—5 і болей разоў перавышае масу надземных. Характэрны травастой — асаковыя, бабовыя, злакі (мятлюжкакветныя), разнатраўе. Большасць прыродных Л. узнікае на месцы былых лясоў, балот, там, дзе кліматычныя і глебавыя ўмовы спрыяюць шматгадовым травам, а не дрэвам і кустам. Прыродныя Л. — важная крыніца каштоўных кармавых, харч., лек., меданосных, тэхн. раслін, рэзерват генет. фонду траў. Штучныя (сеяныя) Л. ўзнікаюць у выніку дзейнасці чалавека (напр., арашэнне стэпаў). Для павышэння прадукцыйнасці іх акультурваюць (ачышчаюць ад кустоў, падразаюць купіны, уносяць угнаенні і інш.). Выкарыстоўваюцца як сенажаці і пашы. На Беларусі Л. ўзніклі пераважна на месцы высечаных лясоў і хмызнякоў, з іх заліўных — 5,2%, мацерыковых — 94,8% (1996—97). Больш за 20 відаў рэдкіх лугавых раслін занесены ў Чырв. кнігу Беларусі: дрэмлік, касач сібірскі, першацвет веснавы, шпажнік чарапіцавы, ятрышнік мужчынскі і інш.

Літ.:

Санько П.М. Естественные луга Белоруссии, их характеристика и оценка. Мн., 1983;

Мееровский А.С., Касьянчик С.А. Опыт высокоэффективного использования пойменных лугов. Мн., 1986.

У.​П.​Пярэднеў.

Луг. 1 — заліўны; 2 — сухадольны.

т. 9, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)