суто́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. суто́ка суто́кі
Р. суто́кі суто́каў
Д. суто́цы суто́кам
В. суто́ку суто́кі
Т. суто́кай
суто́каю
суто́камі
М. суто́цы суто́ках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Суто́ка ’месца зліцця дзвюх рэк’ (Нас., Ласт., Некр. і Байк., Гарэц.), суто́кі ’тс’, ’лінія сутыкнення, мяжа’ (ТСБМ), ’месца, дзе сыходзіцца многа ручаёў’, ’наогул — вузел, напрыклад, дарог’ (Мядзв.), ’месца зліцця дзвюх рэк’ (Варл.), сюды ж, відаць, і сото́ка ’злучэнне, стык (драўляных рэек і пад.)’ (зах.-палес., Бел.-укр. ізал.), суто́к (гл.), укр. дыял. суто́ка ’месца зліцця дзвюх рэк’, рус. суто́к ’тс’, польск. Santoka (тапонім), чэш. soutok, sútok, на падставе якіх рэканструюецца прасл. *sǫtokъ, *sǫtoka < *sǫ‑ і *tokъ (Фасмер, 3, 811; Борысь, 94). Звяртаецца ўвага на ўжыванне формы ж. р. ад кораня выключна ў беларускай мове для “воднай” тэрміналогіі, параўн. ато́ка, выто́ка, зато́ка, прато́ка, суто́ка і пад. (Пацюпа ў Станкевіча, Язык, 1189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слия́ние ср.

1. (действие) зліццё, -цця́ ср.;

2. (место соединения рек) суто́ка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

spływ, ~u

м.

1. сцёк;

2. сутока;

3. лодачны паход, праплыў;

spływ kajakowy — байдарачны паход

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

суто́кі

1. Месца злучэння рэк, ручаёў (БРС). Тое ж суток (Слаўг.), сутока (Нас., Слаўг.).

2. Месца, дзе сыходзіцца некалькі дарог (Тал. Мядзв.).

3. Стар. Перакрыжаванне граніц, межаў (Сразн., III, 630).

в. Сутокі Віц. (Рам. Мат.), в. Сутокі Лёзн., Чав., пас. Сутокі (Міхайлаўка) каля в. Б. Хутары (1929) Краснап.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)