сусе́дскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сусе́дскі сусе́дская сусе́дскае сусе́дскія
Р. сусе́дскага сусе́дскай
сусе́дскае
сусе́дскага сусе́дскіх
Д. сусе́дскаму сусе́дскай сусе́дскаму сусе́дскім
В. сусе́дскі (неадуш.)
сусе́дскага (адуш.)
сусе́дскую сусе́дскае сусе́дскія (неадуш.)
сусе́дскіх (адуш.)
Т. сусе́дскім сусе́дскай
сусе́дскаю
сусе́дскім сусе́дскімі
М. сусе́дскім сусе́дскай сусе́дскім сусе́дскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сусе́дскі сосе́дский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сусе́дскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да суседа, належыць яму. Суседская хата. Суседская дачка. □ Пачнеш араць — глядзі, каб незнарок суседскі не крануць шнурок. А. Вольскі. Недзе блізка на суседскім двары раз-пораз маці клікала дачку. С. Александровіч. Калі ў суседскім садзе пачынаюць пунсавець гронкі рабіны, значыць, лета канчаецца. Кандрусевіч. // Які мае адносіны да суседзяў і іх узаемаадносін. Супрацоўніцтва [партызан] з мясцовым насельніцтвам наладжана на глебе суседскага абмену. Брыль.

2. Які жыве па суседству. У пасаджанай набок новенькай шапцы, з залацістай эмблемкай чыгуначніка, .. [Вася] бадзёра на[йгра]ваў вясёлы факстрот, склікаючы да сябе суседскую моладзь. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сусе́дскі разм. nchbarlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сусе́д, -а, М -дзе, мн. сусе́дзі, -дзяў і (з ліч. 2, 3, 4) сусе́ды, -даў, м.

Чалавек, які жыве блізка, побач з кім-н. або займае месца, бліжэйшае да каго-н.

С. па пад’ездзе.

С. па купэ.

С. па палаце.

|| ж. сусе́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. сусе́дскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сосе́дский сусе́дскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nchbarlich a

1) сусе́дні

2) сусе́дскі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

наабло́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абламаць вялікую колькасць чаго‑н. Наабломваць галін. □ Успамінаю, як маці мяне .. пасылала на суседскі двор — папрасіць ды наабломваць з іхняга дуба лісту ў агуркі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ху́тар, ‑а, м.

Адасоблены сялянскі зямельны ўчастак разам з сядзібай уладальніка. [Максімка:] Адкуль вы [Шахоўскія] ўзялі столькі злотых, каб прыбраць суседскі хутар? Гурскі. Дзякуючы ўдалай жаніцьбе [з дачкой] багатага кулака ў .. [Яцыны] ёсць добры хутар і нядрэнная гаспадарка. Машара.

[Ад венг. határ.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БА́РТЭЛЬС (Артур) (1818, Вільня — 23.12.1885),

бел. мастак-карыкатурыст, ілюстратар, польскамоўны паэт-песеннік. Вучыўся ў Пецярбургу, Парыжы. Удзельнік паўстання 1863—64, эмігрыраваў. У эміграцыі напісаў паэму «Палескі тыдзень». Вярнуўшыся з-за мяжы, жыў у Лагойску, Гарадку, Вільні. Літ. творы і малюнкі друкаваў у віленскіх выданнях Я.​Вільчынскага (1850) і Ю.​Крашэўскага. У 1859 выдаў зборнік «Драмы і камедыі». Многія яго песні сталі народнымі. Частка іх надрукавана ў зборніку «Песні і сатыры» (1888). Ф.​Багушэвіч пераклаў на бел. мову яго байку «Свінні і бараны». Аўтар сатыр. малюнкаў і карыкатур (серыі «Чалавек высокага паходжання», «Суседскі абедзік», «Пан Яўген», «Скнара», «Пропаведзь» і інш., надрукаваныя ў «Віленскім альбоме» ў 1858). Да малюнкаў рабіў рыфмаваныя подпісы, у якіх высмейваў застарэлыя звычкі дваран і местачковай шляхты. На выстаўцы 1891 у Мінску экспанаваліся яго малюнкі, у т. л. «Цыганскі табар».

Літ.:

Орлова М.А. Искусство Советской Белоруссии: Очерки. М., 1960.

Л.​Н.​Дробаў.

А.Бартэльс. Пропаведзь. 1844.

т. 2, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)