Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сурду́тм. сюрту́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сурдут 1/104
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
сурду́т, ‑а, М ‑дуце, м.
Мужчынская двухбортная вопратка з доўгімі поламі, якая цесна аблягае цела. Тасін бацька на вачах у дачкі выцяг[нуў] з шафы свой стары сурдут з сярэбранай зоркай.Мікуліч.
[Ад фр. surtout.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сурду́тм. Géhrock m -(e)s, -röcke
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сурду́т
(польск. surdut, ад фр. surtout)
мужчынскае верхняе адзенне накшталт пінжака з доўгімі поламі і адкладным каўняром.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Сурду́т ’мужчынская двухбортная вопратка з доўгімі поламі, якая цесна аблягае цела’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Гарэц., Ласт., Шн. 3), ’мужчынскае верхняе адзенне’, ’верхняе мужчынскае адзенне з самаробнага сукна’ (Скарбы), сурду́к ’тс’ (Нас., Жд. 3), сурду́шчык ’верхняе святочнае адзенне з тонкага сукна на ватнай падкладцы’ (ашм., Малч.). З польск.surdut ’тс’, якое з франц.surtout ’тс’ (Кюнэ, Poln., 100). Форма з ‑к, магчыма, пад уплывам рус.сюрту́к ’тс’, адкуль, відаць, і беласт.суртук ’тс’ (Вруб.), або сарда́к, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шыракакры́сы, -ая, -ае.
Які мае шырокія крысы.
Ш. сурдут.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лапсарда́к, -а, мн. -і, -аў, м.
Даўнейшы доўгі яўрэйскі сурдут.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сюрту́ксурду́т, -та м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)