сураві́зна, -ы, ж. (спец.).

Суравая або неапрацаваная тканіна, пража.

Прамыўка суравізны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сураві́зна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сураві́зна
Р. сураві́зны
Д. сураві́зне
В. сураві́зну
Т. сураві́знай
сураві́знаю
М. сураві́зне

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сураві́зна ж., текст. суровьё ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сураві́зна, ‑ы, ж., зб.

1. Суравая пража або тканіна.

2. Спец. Тканіна з ткацкага станка без афарбоўкі і апрацоўкі. Прамыўка суравізны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сураві́зна ’нябеленае льняное палатно’ (в.-дзв., астрав., мін., Сл. ПЗБ; ашм., Нар. ск.; мёрск. Ск. нар. мовы), ’прыродная афарбоўка саматужных нітак і палатна сівога ці рудаватага колеру’ (Варл.), ’рудая вада ад суравога палатна’ (шчуч., швянч., віл., Сл. ПЗБ), ’суравы, руды колер’ (смарг., лід., Сл. ПЗБ), ’балота з іржавай вадой’ (швянч., Сл. ПЗБ). Да суравы́ з суф. ‑ізна, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 103.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сураўё, ‑я, н., зб.

Тое, што і суравізна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сураўё ср., разг., см. сураві́зна

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суровьё ср., текст. сураві́зна, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)