супраціўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак., каму-чаму.

Супрацьдзейнічаць уздзеянню каго-, чаго-н., насіллю, нападзенню і інш.

С. ворагу.

С. хваробе.

|| наз. супраціўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супраціўля́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. супраціўля́юся супраціўля́емся
2-я ас. супраціўля́ешся супраціўля́ецеся
3-я ас. супраціўля́ецца супраціўля́юцца
Прошлы час
м. супраціўля́ўся супраціўля́ліся
ж. супраціўля́лася
н. супраціўля́лася
Загадны лад
2-я ас. супраціўля́йся супраціўля́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час супраціўля́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

супраціўля́цца несов. сопротивля́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супраціўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Супрацьдзейнічаць насіллю, насільным дзеянням; адбіваць напад. Пан быў такі спалоханы, што нават не супраціўляўся, калі «Салавей» прывязваў яго да дрэва. Бядуля. [Салагуб:] — Я пачаў супраціўляцца, штурхаць .. [паліцыянтаў] рукамі ад сябе і крычаць. Машара. Немцаў выбілі яшчэ толькі з першай лініі, а на другой яны ўпарта супраціўляліся і вялі агонь амаль бесперапынна. Кулакоўскі. // Супрацьдзейнічаць уплыву, уздзеянню каго‑, чаго‑н.; не падпарадкоўвацца каму‑, чаму‑н., не згаджацца на што‑н. Толя, які даўно прывык да бацькоўскіх загадаў старога, больш не супраціўляўся. Брыль. Васіль Дзяцел імкнецца адасобіцца ад эпохі, супраціўляецца жыццю ўпарта, рашуча, да знямогі, але ўсё дарэмна. «Полымя». // Не паддавацца якому‑н. стану, пачуццю, змагацца з якім‑н. станам, пачуццём. Супраціўляцца хваробе. □ Бацькавы вочы пры цьмяным святле лямпы здаліся мне вузенькімі-вузенькімі. Іх мружыў сон, але яны супраціўляліся яму. Сабаленка. Радаваўся [Андрыян Цітавіч], як юнак, свайму пачуццю, але, скрыгочучы зубамі, хаваючы ўсё ў сабе, супраціўляўся яму... Марціновіч.

2. Не паддавацца знешняму фізічнаму ўздзеянню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супраціўля́цца widerstéhen* vi, sich widersétzen, Wíderstand léisten [entgégensetzen]; sich stémmen (чаму-н. gégen A) (працівіцца)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

супраціўляцца, адбівацца; агрызацца (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сопротивля́ться несов. супраціўля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супраціўля́льнасць, -і, ж.

Здольнасць супраціўляцца, ступень супраціўлення.

С. арганізма хваробам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проти́виться несов. праці́віцца; (сопротивляться) супраціўля́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праці́віцца, -ціўлюся, -цівішся, -цівіцца; незак., каму-чаму.

Выказваць нязгоду, супраціўляцца.

П. злу.

|| зак. запраці́віцца, -ціўлюся, -цівішся, -цівіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)