супраціўля́льнасць, -і, ж.

Здольнасць супраціўляцца, ступень супраціўлення.

С. арганізма хваробам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супраціўля́льнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. супраціўля́льнасць
Р. супраціўля́льнасці
Д. супраціўля́льнасці
В. супраціўля́льнасць
Т. супраціўля́льнасцю
М. супраціўля́льнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

супраціўля́льнасць ж. сопротивля́емость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супраціўля́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць супраціўляцца; ступень супраціўлення чаму‑н. Супраціўляльнасць арганізма інфекцыям.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супраціўля́льнасць ж.

1. Wíderstandsfähigkeit f -, Wíderstandsvermögen n -s, Resisténz f -;

з высо́кай супраціўля́льнасцю тэх. hóchwiderstandsfähig;

2. мед. Wíderstandsfähigkeit f, Wíderstandsvermögen n;

ні́зкая супраціўля́льнасць аргані́зма Wíderstandsschwäche des Körpers

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сопротивля́емость супраціўля́льнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АСКАРБІ́НАВАЯ КІСЛАТА́, вітамін C,

C6H8O6, вытворнае L-гулонавай к-ты; водарастваральны вітамін. Мал. м. 176,3. Сінтэзуецца раслінамі і жывёламі (за выключэннем прыматаў і інш. жывёл, якія атрымліваюць яе з кормам). Асноўная крыніца сінтэзу аскарбінавай кіслаты ў раслін — галактоза, у жывёл — глюкоза. У арганізме ўдзельнічае ў акісляльна-аднаўленчых працэсах, стымулюе ўнутр. сакрэцыю, нармальнае развіццё і супраціўляльнасць арганізма, садзейнічае рэгенерацыі тканак. Адсутнасць або недахоп аскарбінавай кіслаты ў ежы чалавека выклікае цынгу, зніжае супраціўляльнасць да захворванняў. Сутачная патрэба дарослага чалавека ў аскарбінавай кіслаце — 50—100 мг, дзяцей — 30—70 мг. Найб. аскарбінавай кіслаты ў свежай садавіне і гародніне: пладах шыпшыны, чырвонага перцу, цытрусаў, чорных парэчак, у цыбулі, ліставой гародніне. Выкарыстоўваецца ў медыцыне.

т. 2, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВЯТЛОЛЯЧЭ́ННЕ, фотатэрапія,

дазіраванае ўздзеянне на арганізм чалавека інфрачырв. або ультрафіялетавым выпрамяненнем; метад фізіятэрапіі. Штучныя крыніцы святла: лямпы інфрачырв. выпрамянення, солюкс, мясц. электрасветлавыя ванны, ртутна-кварцавыя апрамяняльнікі і інш. С. паляпшае крыва- і лімфацёк, паскарае рассысанне запаленчых працэсаў, абязбольвае, сушыць (пры апёках, экзэмах), мае бактэрыцыднае дзеянне, павышае супраціўляльнасць арганізма да прастудных хвароб; ужываецца для прафілактыкі рахіту, як агульнаўмацавальны сродак.

т. 14, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гіпергі́я

(ад гіпа- + гр. ergon = праца, дзеянне)

слабая супраціўляльнасць арганізма хваробатворным агентам знешняга асяроддзя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЗАГА́Р,

змена колеру скуры ад утварэння ў яе паверхневым слоі пігменту меланіну. Бывае ад дзеяння ультрафіялетавых і інфрачырв. прамянёў сонца або штучных крыніц святла (ртутная кварцавая лямпа, эл. дуга і інш.). Дзеянне сонечных прамянёў у сярэдніх дозах выклікае лёгкі З., станоўча ўплывае на арганізм, паляпшае жыўленне скуры, павялічвае ў ёй колькасць вітаміну D., павышае супраціўляльнасць арганізма да інфекц. хвароб і інш. Доўга быць на сонцы супрацьпаказана старым людзям, дзецям да 2 гадоў, цяжарным, людзям з сардэчна-сасудзістымі хваробамі і інш.

т. 6, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)