супаста́віць, -ста́ўлю, -ста́віш, -ста́віць; -ста́ўлены; зак., каго-што.

Параўноўваючы, суаднесці адзін з адным для атрымання якога-н. вываду.

С. паказанні сведак.

|| незак. супастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. супастаўле́нне, -я, н.

|| прым. супастаўля́льны, -ая, -ае.

С. метад даследавання.

С. аналіз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супаста́віць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. супаста́ўлю супаста́вім
2-я ас. супаста́віш супаста́віце
3-я ас. супаста́віць супаста́вяць
Прошлы час
м. супаста́віў супаста́вілі
ж. супаста́віла
н. супаста́віла
Загадны лад
2-я ас. супаста́ў супаста́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час супаста́віўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

супаста́віць сов. сопоста́вить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супаста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак., што.

Параўнаць з чым‑н. або паміж сабой, узаемна суадносячы што‑н. Дастаткова супаставіць .. урывак з верша Багдановіча «Лясун» з купалаўскім «Чорным богам», каб убачыць адрозненні мэтавых установак паэтаў. Ярош. Хіба мастацкае слова не выклікае ў нас жадання супаставіць жыццёвыя з’явы, зрабіць свае вывады? Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супаста́віць, супастаўля́ць gegenüberstellen аддз. vt, konfrontíeren vt; vergléichen* vt, éinen Vergléich ánstellen mit (Z)) (параўнаць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сопоста́вить сов. супаста́віць, параўна́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супастаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да супаставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супаста́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад супаставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супастаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. супастаўляць — супаставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суадне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; суаднёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак., што.

Выявіць, устанавіць суадносіны паміж чым-н.; супаставіць, параўнаць.

С. паказанні сведак.

С. факты.

|| незак. суадно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

|| наз. суаднясе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)