суні́чна-клубні́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. суні́чна-клубні́чны суні́чна-клубні́чная суні́чна-клубні́чнае суні́чна-клубні́чныя
Р. суні́чна-клубні́чнага суні́чна-клубні́чнай
суні́чна-клубні́чнае
суні́чна-клубні́чнага суні́чна-клубні́чных
Д. суні́чна-клубні́чнаму суні́чна-клубні́чнай суні́чна-клубні́чнаму суні́чна-клубні́чным
В. суні́чна-клубні́чны (неадуш.)
суні́чна-клубні́чнага (адуш.)
суні́чна-клубні́чную суні́чна-клубні́чнае суні́чна-клубні́чныя (неадуш.)
суні́чна-клубні́чных (адуш.)
Т. суні́чна-клубні́чным суні́чна-клубні́чнай
суні́чна-клубні́чнаю
суні́чна-клубні́чным суні́чна-клубні́чнымі
М. суні́чна-клубні́чным суні́чна-клубні́чнай суні́чна-клубні́чным суні́чна-клубні́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ВАЛУЗНЁЎ (Анатоль Рыгоравіч) (29.11.1904, Мінск — 8.10.1990),

бел. вучоны ў галіне пладаводства. Д-р біял. н. (1971), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Ленінградскі с.-г. ін-т (1927). З 1957 у Бел. НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбы. Навук. працы па біял. асаблівасцях, агратэхніцы і развядзенні ягадных культур, селекцыі суніц садовых, агрэсту, маліны, чырвоных і чорных парэчак, сунічна-клубнічных гібрыдаў і інш.

Тв.:

Районированные и перспективные сорта плодовых и ягодных культур Белорусской ССР. Мн., 1960 (у сааўт.);

Ягодный сад. Мн., 1970.

т. 3, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛУБНІ́ЦЫ, суніцы мускатныя,

трускалкі (Fragaria moschata),

кветкавыя расліны роду суніцы. Пашыраны і культывуюцца ў Еўропе. На Беларусі дзікія віды F. elatior і F. collina трапляюцца ў цяністых лясах, хмызняках, на ўзлесках.

Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 15—40 см. Карэнішча гарызантальнае. Лісце трайчастае, буйное, апушанае. У пазухах прыкаранёвага лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца Кветкі аднаполыя, белыя. Кветаносы вышэйшыя за лісце. Плады — ягады, дробныя, малінава-чырв., салодкія, духмяныя з белай мякаццю. Спажываюць свежыя і перапрацаваныя. Для прысядзібнага садаводства рэкамендаваны сунічна-клубнічныя гібрыды Дыяна, Мускатная, Несцерка і інш., выведзеныя БелНДІ пладаводства. Часта К. няправільна наз. суніцы садовыя. Харч. і лек. расліны.

У.​П.​Пярэднеў.

Клубніцы.

т. 8, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фейхо́а

(н.-лац. feijoa, ад ісп. feijoa)

вечназялёная дрэвавая або кустовая расліна сям. міртавых з разгалістай густой кронай, пашыраная ў субтропіках, а таксама кісла-салодкія ягады гэтай расліны з сунічна-ананасным пахам; на Беларусі вырошчваецца ў аранжарэях, пакоях як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)