сумнява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Адчуваць няўпэўненасць, сумненне адносна каго-, чаго-н.

С. ў вывадах камісіі.

Не сумнявайцеся, не падвяду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сумнява́цца несов. сомнева́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сумнява́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сумняю́ся сумняё́мся
2-я ас. сумняе́шся сумнеяце́ся
3-я ас. сумняе́цца сумняю́цца
Прошлы час
м. сумнява́ўся сумнява́ліся
ж. сумнява́лася
н. сумнява́лася
Загадны лад
2-я ас. сумнява́йся сумнява́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час сумнеючы́ся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сумнява́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сумнява́юся сумнява́емся
2-я ас. сумнява́ешся сумнява́ецеся
3-я ас. сумнява́ецца сумнява́юцца
Прошлы час
м. сумнява́ўся сумнява́ліся
ж. сумнява́лася
н. сумнява́лася
Загадны лад
2-я ас. сумнява́йся сумнява́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час сумнява́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сумнява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Адчуваць сумненне, няўпэўненасць у сапраўднасці чаго‑н.; няцвёрда верыць у што‑н. Ніхто не сумняваўся, што [Рыта] атрымае дыплом з адзнакай. Васілевіч. — Рой! — аж ускрыкнуў Міхалка на ўвесь голас. Тое, што гэта быў рой, ён цяпер не сумняваўся. Якімовіч. // у кім. Не быць упэўненым у кім‑н., не цалкам давяраць каму‑н. Сапраўды, як я мог сумнявацца ў .. [Марозе]. Быкаў.

2. Перажываць цяжкасці, хваляванні, вырашаючы якое‑н. пытанне. Настаўнік вучыць дзяцей уважліва адносіцца да пісьма, правяраць напісанне і ўсякі час зварачацца за растлумачэннем да настаўніка, калі ім сустрэнецца слова, у правільным напісанні якога яны будуць сумнявацца. Самцэвіч.

•••

Не сумнявайся (сумнявайцеся) — будзь(це) спакойны, не хвалюйся (хвалюйцеся). [Янка:] — Нумар гэты. І дом напэўна гэты. Я то ведаю, не сумнявайцеся!.. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумнява́цца (у кім-н., у чым-н.) zwéifeln vi (an D), bezwéifeln vt (A), Zwéifel [Bedénken] hégen [trágen*];

мо́жна не сумнява́цца ў тым, што … es bestéht kéin Zwéifel, dass …

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сумнява́цца ’адчуваць няўпэўненасць, быць няпэўным, вагацца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., БРС, Касп.), сумнева́цца ’тс’ (Цых.). Укр. сумніва́тися, рус. сомнева́ться, дыял. сумнева́ться, серб.-харв. су́мњати ’сумнявацца, падазраваць’, балг. съмня́вам се ’сумнявацца’. Ітэратыў да прасл. *sǫmьněti (гл. сум, сумненне) з суф. ‑eva‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сомнева́ться несов. сумнява́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засумнява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць сумнявацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усумні́цца, -ню́ся, -ні́шся, -ні́цца; -ні́мся, -ніце́ся, -ня́цца; зак., у кім-чым і без дап.

Адчуць сумненне, пачаць сумнявацца ў кім-, чым-н.

У. ў праўдзівасці пачутага.

Пачуў і ўсумніўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)