сумлява́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сумлява́юся сумлява́емся
2-я ас. сумлява́ешся сумлява́ецеся
3-я ас. сумлява́ецца сумлява́юцца
Прошлы час
м. сумлява́ўся сумлява́ліся
ж. сумлява́лася
н. сумлява́лася
Загадны лад
2-я ас. сумлява́йся сумлява́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час сумлява́ючыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сумлява́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сумляю́ся сумляё́мся
2-я ас. сумляе́шся сумляяце́ся
3-я ас. сумляе́цца сумляю́цца
Прошлы час
м. сумлява́ўся сумлява́ліся
ж. сумлява́лася
н. сумлява́лася
Загадны лад
2-я ас. сумлява́йся сумлява́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час сумляючы́ся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Сумле́ў ’сумненне’ (вілен., Стан.; Янк. 3.), сумлі́ў ’няпэўнасць, недавер’ (Варл.). Адваротны дэрыват ад сумлявацца (гл. сумленне); Станкевіч (Язык, 597) лічыў форму з ‑і‑ ўкраінізмам, што не мае падстаў, паколькі яна выводзіцца з дзеяслова з “іканнем”, параўн. sumlivácca ’не давяраць’ (Варл.), сумліва́цца ’сумнявацца’ (Бяльк.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумле́нне ’маральная ацэнка дзеянняў і ўчынкаў’ (ТСБМ, Нас., Касп., Ласт., Гарэц., Стан., Пятк. 2), сумлепё ’тс’ (Арх. Федар.), сумле́ньня ’сумненне, падазронасць’ (Бяльк.), сумле́нны ’свядомы, адказны’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц., Касп.), ’добрасумленны’ (ашм., Стан.), ’шчыры, справядлівы’ (Варл., Сл. ПЗБ), сумля́цца ’сумнявацца’ (Нас., Пятк. 2), сумлява́цца ’тс’ (Варл., Сл. ПЗБ, Пятк. 2, Бяльк., Гіл., Ян.), сумлява́нне ’сумненне’ (Юрч. Вытв.). Укр. сумлі́ння ’сумленне’, ’сумненне’, сумлі́тися ’сумнявацца’, рус. дыял. сумле́нье ’сумненне’, сумлева́ться ’сумнявацца’, серб.-харв. су́мљати се ’тс’. З сумненне, сумнявацца (гл.) у выніку дысіміляцыі м–н > л–н; параўн. яшчэ славен. soumlíti ’падазраваць’ < *sọ́mniti, гл. Бязлай, 3, 341.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)