сумле́нна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
сумле́нна сумле́нней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сумле́нна нареч. че́стно, добросо́вестно, со́вестливо

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сумле́нна, прысл.

З годнасцю, як належыць. На судзе .. [Клінцэвіч] трымаўся смела і бадзёра, як чалавек, які сумленна выканаў свой абавязак перад партыяй і народам. Машара. Я ведаю толькі, што вашы сыны Сумленна, па-людску загінулі. Аўрамчык. [Лена:] — Жыві, Алесь, сумленна, любі людзей, рабі для іх усё, што можаш зрабіць, а шчасце само прыйдзе. Ваданосаў. // Старанна, шчыра. Працу [бабка Параска] любіла і працавала сумленна, бо іначай ёй нельга было жыць. Колас. Міша Грузд сумленна выканаў даручэнне. Адрас Віці, які яму далі ў настаўніцкай, нельга было ні забыць, ні пераблытаць. Жычка. // Без хітрасцей, выкручвання. [Міхал:] — Наадварот, я хачу, каб іх [законы] выконвалі сумленна. Карпаў. // Без падману, ашуканства, хлусні. Мы працавалі горача, каб ты Стаў сапраўды, рубель наш, залатым! Зароблены сумленна, ты ў хаты Нясеш усё, чым наш Саюз багаты. Панчанка. [Дзядзька Іван:] — Не ўмеў [зяць] сумленна з працы жыць, дык цяпер вось разлічваецца... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумле́нна прысл. gewssenhaft, hrlich;

ка́жучы сумле́нна hrlich gesgt;

працава́ць сумле́нна tdellos [inwandfrei] rbeiten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

че́стно нареч. сумле́нна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беспоро́чно нареч. беззага́нна; бездако́рна; сумле́нна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

conscientiously [ˌkɒnʃiˈenʃəsli] adv. добра сумле́нна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

чистопло́тно нареч.

1. аха́йна;

2. перен. чы́ста; сумле́нна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sumiennie

сумленна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rzetelnie

сумленна, добрасумленна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)