суме́жнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. суме́жнік суме́жнікі
Р. суме́жніка суме́жнікаў
Д. суме́жніку суме́жнікам
В. суме́жніка суме́жнікаў
Т. суме́жнікам суме́жнікамі
М. суме́жніку суме́жніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

суме́жнік м. сме́жник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суме́жнік, ‑а, м.

Разм. Прадпрыемства, звязанае з іншым у вырабе тавараў. Заводы-сумежнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сме́жник суме́жнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Суме́жжа ’паласа, тэрыторыя, якая мяжуецца з чым-небудзь’ (ТСБМ), суме́жны ’суседні’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц.), суме́жнік ’сусед па ўчастку’ (Выг.; кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), су́меж ’побач, у суседстве’ (Нас.), суме́ж ’тс’ (Ласт.), ст.-бел. сумеж ’побач’ (XVI ст., Карскі 2-3, 446), сумежникъ ’бліжэйшы сусед’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. су́між ’сумеж’, суме́жжья, суме́жник, сумі́жник, сумі́жний, стараж.-рус. сумежие ’граніца, пагранічча’; у іншых славянскіх мовах шмат дэрыватаў з рознымі суфіксамі, параўн., напр., чэш. soumezí, славен. soméja ’супольная граніца, мяжа’, серб.-харв. sùmeđa ’тс’, на аснове якіх Борысь (Prefiks., 123–124) рэканструюе прасл. *sǫmedʼ‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)