сульфуры́л
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
сульфуры́л |
сульфуры́лы |
| Р. |
сульфуры́ла |
сульфуры́лаў |
| Д. |
сульфуры́лу |
сульфуры́лам |
| В. |
сульфуры́л |
сульфуры́лы |
| Т. |
сульфуры́лам |
сульфуры́ламі |
| М. |
сульфуры́ле |
сульфуры́лах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАГЕНАНГІДРЫ́ДЫ,
вытворныя кіслот, у малекулах якіх гідраксільныя OH-групы замешчаны атамамі галагенаў. Напр., хлорысты сульфурыл SO2Cl2 — галагенангідрыд сернай к-ты H2SO4 ці SO2(OH)2; ацэтылхларыд CH3COCl — галагенангідрыд воцатнай к-ты CH3COOH. Галагенангідрыды большасці неарган. к-т, а таксама хлорангідрыды ніжэйшых карбонавых к-т аліфатычнага рада — вадкасці з рэзкім пахам. Выкарыстоўваюць у арган. сінтэзе (звычайна хлорангідрыды) для ацыліравання. Раздражняюць слізістыя абалонкі і скуру. Для галагенангідрыдаў ніжэйшых аліфатычных карбонавых к-т ГДК 0,1—0,3 мг/м³.
т. 4, с. 446
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)