сула́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сула́дны сула́дная сула́днае сула́дныя
Р. сула́днага сула́днай
сула́днае
сула́днага сула́дных
Д. сула́днаму сула́днай сула́днаму сула́дным
В. сула́дны (неадуш.)
сула́днага (адуш.)
сула́дную сула́днае сула́дныя (неадуш.)
сула́дных (адуш.)
Т. сула́дным сула́днай
сула́днаю
сула́дным сула́днымі
М. сула́дным сула́днай сула́дным сула́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сула́дны, -ая, -ае.

1. з чым, чаму. Адпаведны чаму-н., згодны з кім-н.

Быць суладным з законам.

Суладныя рашэнні камісіі.

2. Зладжаны, гарманічны, дружны.

На вечарыне гучалі суладныя песні.

|| наз. сула́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сула́дны согласо́ванный, согла́сный, стро́йный, гармони́ческий, гармони́чный; сла́женный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сула́дны, ‑ая, ‑ае.

1. з чым, чаму. Адпаведны чаму‑н., згодны з кім‑н. Не баіцца цяжкай плыні год, твор, суладны з вечнасці законам. Русецкі. Словы Журавенкі былі суладны Антонавым думкам — ён і сам гаварыў пра тое ж на сходзе. Савіцкі.

2. Аднадушны. — Не... Не было, — пачуўся суладны адказ. Шынклер. З набліжэннем дня збору суладны настрой у класе мацнеў. Шыловіч.

3. Суладжаны, дружны. А ў наваколлі аддаецца суладны, дружны стук калёс. Гаўрусёў. У .. дружнай руплівай працы ішлі напорыстыя пяцігодкі, поўнячы зямлю суладным гулам машын, суладным рухам працавітых рук. Лынькоў. // Стройны, гарманічны (пра спеў, музыку і пад.). У новых дамах іграюць баяны і гучаць суладныя песні — гэта брыгадзір тынкоўшчыкаў Мікола Завадскі, шафёр Іван Канапелька .. спраўляюць наваселле. Грахоўскі. І чуцён суладны гоман Каля рэчкі ў гаі. Прануза. І сосен гонкіх спеў суладны Сціхаў у ссечаным галлі. Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сула́дны überinstimmend; ko¦ordinert, gut bgestimmt; inhellig (аднадушны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сула́дны ’адпаведны, узгоднены’, ’стройны, гарманічны’ (Стан.), сула́дна ’дружна, зладжана’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сула́дно (ТС), сула́дна (suładna) ’лад, парадак, згода’ (Варл.). Ад сула́дзіць < ладзіць < лад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несула́дны ’няскладны’ (Сл. ПЗБ). Гл. сула́дзіць, сула́дны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

compatible

[kəmˈpætəbəl]

adj.

сумяшча́льны, сула́дны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

concordant

[kənˈkɔrdənt]

adj.

зго́дны, супада́льны; сула́дны, гармані́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

consistent

[kənˈsɪstənt]

adj.

1) пасьлядо́ўны

2) сумяшча́льны, сула́дны

3) цьвярды́, салі́дны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)