Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
суко́нныв разн. знач. суко́нный;
~нная ткані́на — суко́нная ткань;
~нная фа́брыка — суко́нная фа́брика;
◊ ~нная мо́ва — суко́нный язы́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
суко́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сукна, з’яўляецца сукном. Суконная пража. Суконныя тканіны. □ [Баба:] — А я корціку аснавала шэсць губак... аснова парцяная, а ўток суконны будзе...Нікановіч.// Пашыты з сукна. [Тэкля] была апранута ў чыстую доўгую спадніцу і дабротны суконны сак.Краўчанка.Наперад выйшаў Пракоп у саматканым суконным фрэнчы.Грахоўскі.
2. Які служыць для вырабу сукна або гандлю сукном. Суконная фабрыка. Суконная мануфактура.
3. Які займаецца вырабам сукна або гандлем сукном. Сачыла рупліва бяльмо цыферблата. — Ці добра спіцца суконным магнатам.Панчанка.
4.перан. Невыразны; грубы. Суконная мова. □ Але гэта, відаць, часта бывае з усімі, хто бярэцца за пяро: у галаве носіш тое, што можа ўсхваляваць, запаліць чытача, а як сядзеш пісаць, дык з-пад пяра выходзяць нейкія вялыя, суконныя словы і думкі.Сабаленка.— Ото ж, якая дробязь, — Адказ я пачуў суконны. — Дасць вам даведку робат — Намеснік мой электронны.Макаль.
•••
Суконнае рылагл. рыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суко́нны Tuch-;
◊
суко́нная мо́ва hölzerne Spráche (разм.пагард.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сукно́, -а́, мн. су́кны, -аў, н.
Шарсцяная або паўшарсцяная тканіна з гладкім ворсам.
◊
Класці (палажыць) пад сукношто (разм., неадабр.) — адкладваць, адцягваць рашэнне якой-н. справы, не даваць ходу чаму-н.
|| прым.суко́нны, -ая, -ае.
Суконная тканіна.
Суконная фабрыка.
◊
Суконная мова (разм., неадабр.) — невыразная, грубая.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)