Су́калі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Су́калі
Р. Су́каляў
Д. Су́калям
В. Су́калі
Т. Су́калямі
М. Су́калях

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сука́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сука́ю
сучу́
сука́ем
су́чам
2-я ас. сука́еш
су́чаш
сука́еце
су́чаце
3-я ас. сука́е
су́ча
сука́юць
су́чуць
Прошлы час
м. сука́ў сука́лі
ж. сука́ла
н. сука́ла
Загадны лад
2-я ас. сука́й
сучы́
сука́йце
сучы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час сука́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПРО́ШКАЎСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзейнічала са жн. 1941 да кастр. 1942 на чале з асн. групай у в. Прошкі Асвейскага р-на Віцебскай вобл. (кіраўнікі В.​І.​Лукашонак, Я.​У.​Фралёнак) пад кіраўніцтвам Асвейскіх падп. райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ. Мела групы (каля 30 чал., беларусаў, латышоў, рускіх, яўрэяў і інш.) у в. Забор’е (Рэзекненскі пав., Латвія, кіраўнік А.​М.​Гром), Рылькі (П.​С.​Смычкоў) і Ляхава (М.​І.​Сасноўская; абедзве ў Себежскім р-не, Расія), Востраў (С.​Аржанік), Сукалі (В.​Шыпіла), піянерскае звяно ў в. Стралкі (Дз.​Зубар; усе Асвейскага р-на) і інш. Трымала сувязь з падпольшчыкамі Асвеі, Расон, Латвіі, партыз. атрадам імя Фрунзе. Падпольшчыкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю, падбіралі людзей у партызаны, зрывалі мерапрыемствы акупац. улад, вялі разведку, праводзілі дыверсіі на чыгунцы, разграмілі валасныя ўправы ў вёсках Ляхава Себежскага і Ігналіна Асвейскага р-наў, з партызанамі — ням. гарнізон у мяст. Шкяўне (Латвія). Вясной 1942 падпольшчыкі пайшлі ў партызаны. У в. Прошкі Верхнядзвінскага р-на ў гонар падполля стэла.

Літ.:

Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990.

В.​М.​Кучарэнка.

т. 13, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)