Суздальскае княства 5/561; 10/113

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Уладзіміра-Суздальскае княства

т. 16, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Растова-Суздальскае княства 2/274; 10/113, 457

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Уладзіміра-Суздальскае княства 1/337; 2/53, 583; 3/261; 5/561; 7/56, 61; 9/64, 102; 10/418, 457, 458—459; 11/99

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

су́здальскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. су́здальскі су́здальская су́здальскае су́здальскія
Р. су́здальскага су́здальскай
су́здальскае
су́здальскага су́здальскіх
Д. су́здальскаму су́здальскай су́здальскаму су́здальскім
В. су́здальскі (неадуш.)
су́здальскага (адуш.)
су́здальскую су́здальскае су́здальскія (неадуш.)
су́здальскіх (адуш.)
Т. су́здальскім су́здальскай
су́здальскаю
су́здальскім су́здальскімі
М. су́здальскім су́здальскай су́здальскім су́здальскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

уладзі́міра-су́здальскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. уладзі́міра-су́здальскі уладзі́міра-су́здальская уладзі́міра-су́здальскае уладзі́міра-су́здальскія
Р. уладзі́міра-су́здальскага уладзі́міра-су́здальскай
уладзі́міра-су́здальскае
уладзі́міра-су́здальскага уладзі́міра-су́здальскіх
Д. уладзі́міра-су́здальскаму уладзі́міра-су́здальскай уладзі́міра-су́здальскаму уладзі́міра-су́здальскім
В. уладзі́міра-су́здальскі (неадуш.)
уладзі́міра-су́здальскага (адуш.)
уладзі́міра-су́здальскую уладзі́міра-су́здальскае уладзі́міра-су́здальскія (неадуш.)
уладзі́міра-су́здальскіх (адуш.)
Т. уладзі́міра-су́здальскім уладзі́міра-су́здальскай
уладзі́міра-су́здальскаю
уладзі́міра-су́здальскім уладзі́міра-су́здальскімі
М. уладзі́міра-су́здальскім уладзі́міра-су́здальскай уладзі́міра-су́здальскім уладзі́міра-су́здальскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расто́ва-су́здальскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. расто́ва-су́здальскі расто́ва-су́здальская расто́ва-су́здальскае расто́ва-су́здальскія
Р. расто́ва-су́здальскага расто́ва-су́здальскай
расто́ва-су́здальскае
расто́ва-су́здальскага расто́ва-су́здальскіх
Д. расто́ва-су́здальскаму расто́ва-су́здальскай расто́ва-су́здальскаму расто́ва-су́здальскім
В. расто́ва-су́здальскі (неадуш.)
расто́ва-су́здальскага (адуш.)
расто́ва-су́здальскую расто́ва-су́здальскае расто́ва-су́здальскія (неадуш.)
расто́ва-су́здальскіх (адуш.)
Т. расто́ва-су́здальскім расто́ва-су́здальскай
расто́ва-су́здальскаю
расто́ва-су́здальскім расто́ва-су́здальскімі
М. расто́ва-су́здальскім расто́ва-су́здальскай расто́ва-су́здальскім расто́ва-су́здальскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АНДРЭ́Й БАГАЛЮ́БСКІ (каля 1112 — 29.6.1174),

князь уладзіміра-суздальскі (1157—74). Сын Юрыя Далгарукага. Каля 1150—51 яму належалі Тураў і Пінск. У 1169 захапіў Кіеў; пад яго ўплыў трапілі Смаленскія і Дзвінскія землі. Змагаўся супраць феад. знаці, спрыяў развіццю гандлю і рамяства, перанёс сталіцу княства ва Уладзімір. У час яго праўлення Уладзіміра-Суздальскае княства стала найб. моцным на Русі. Забіты ў сваім замку ў Багалюбаве.

т. 1, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КНЯ́СТВА,

манархічная дзяржава або асобнае паліт. ўтварэнне на чале з князем; феад. ўладанне князя. Вядомы ў многіх народаў. У Стараж. Русі К. ўзніклі ў 9 — пач. 10 ст. з плем. княжанняў, уладу над якімі захапіла дынастыя Рурыкавічаў. Называліся звычайна па гал горадзе. Буйныя К. падзяляліся на меншыя — удзельныя княствы. Буйнейшыя К. называліся вялікімі К. (Уладзіміра-Суздальскае ў 12—13 ст., Маскоўскае і Цвярское ў 14—15 ст. і інш.). На тэр. Беларусі з 10—11 ст. існавалі Полацкае, Тураўскае, з 12—13 ст. Берасцейскае, Ваўкавыскае, Віцебскае, Гальшанскае, Гарадзенскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Капыльскае, Клецкае, Кобрынскае, Крэўскае, Лагожскае, Лукомскае, Менскае, Мсціслаўскае, Новагародскае, Пінскае, Свіслацкае, Слуцкае К.; асобныя часткі бел. зямель уваходзілі ў склад Галіцка-Валынскага, Кіеўскага, Чарнігаўскага і Смаленскага К. (гл. адпаведныя артыкулы). У 14—16 ст. бел., укр. і рус. княствы аб’яднаны пад уладай Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) і Маскоўскага вялікага княства. У ВКЛ былыя К. да 1-й пал. 16 ст. пераўтвораны ў намесніцтвы, ваяводствы, паветы, афіцыйна скасаваны паводле адм. рэформы 1565—66, але назва «княства» ў 17—18 ст. ужывалася ў адносінах да тэр. Клецкага, Капыльскага, Нясвіжскага і Слуцкага К. У Расіі апошняе ўдзельнае К. (Касімаўскае царства) скасавана ў 1681. К. існавалі і ў інш. краінах (напр., у Германіі да 1871, у Індыі да 1950). Некаторыя К. захаваліся да нашага часу — Ліхтэнштэйн, Манака, арабскія К. (эміраты).

т. 8, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАСТО́Ў, Растоў-Яраслаўскі,

горад, цэнтр раёна ў Яраслаўскай вобл., у Расіі, на беразе воз. Нера. 36,6 тыс. ж. (1996). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Агрэгатны з-д; ф-кі: ільнопрадзільная, мініяцюрнага жывапісу па эмалі «Растоўская фініфць», харч. прадпрыемствы. Растоўскі арх.-маст. музей-запаведнік. Турызм.

Упершыню згадваецца ў летапісе пад 862. У 10 ст. адзін з цэнтраў Растова-Суздальскай зямлі, у 11 — пач. 13 ст. ўваходзіў ва Уладзіміра-Суздальскае княства. У 12—17 ст. наз. Р. Вялікі. Росквіту дасягнуў пры князю Канстанціну Усеваладавічу (1186—1219). З 1207 сталіца Растоўскага княства. У 1237 захоплены мангола-татарамі, супраць якіх у 1262 жыхары Р. ўзнялі паўстанне. У 1328 горад падзелены на 2 палавіны: Срэценскую (з 1-й пал. 15 ст. ў складзе Маскоўскай дзяржавы) і Барысаглебскую (з 1474 у складзе Маскоўскай дзяржавы). З канца 10 ст. тут існавала архірэйская кафедра. У 15 ст. горад стаў буйным царк. цэнтрам, у 1589—1788 тут размяшчалася рэзідэнцыя мітрапалітаў. З 1777 Р. павятовы горад Яраслаўскага намесніцтва, з 1796 — Яраслаўскай губ. З 18 ст. буйны гандл.-кірмашны цэнтр (у 1-й пал. 19 ст. кірмаш у Р. трэці ў Расіі пасля Ніжагародскага і Ірбіцкага). З 1870 злучаны чыгункай з Масквой і Яраслаўлем.

Арх. дамінанта гіст. цэнтра — комплекс Растоўскага крамля. Сярод інш. арх. помнікаў цэнтра: ансамбль манастыра Раства Хрыстова (засн. ў канцы 14 ст.) з цэрквамі Раства Маці Божай з трапезнай (2-я пал. 17 ст.) і надбрамнай Ціхвінскай (1847), Успенскі сабор (каля 1589, фрэскі 1659, 1670, пахаванні растоўскіх князёў і мітрапалітаў) са званіцай з 13 званамі (1680-я г.); каля земляных валоў (1631—33) цэрквы: Ушэсця (1566), Толгскай Маці Божай з вежападобнай званіцай (1761), Міколы на Усполлі (1813, ампір; у інтэр’еры разны пазалочаны іканастас з фініфцевымі ўстаўкамі, абразы 15—19 ст.). Захавалася забудова вуліц пач. 19 ст., пераважна 2-павярховымі каменнымі жылымі дамамі з франтонамі, балконамі, чыгуннымі рашоткамі, з грамадскімі будынкамі і драўлянымі дамамі ў стылі правінцыяльнага мадэрну (канец 19 — пач. 20 ст.). На паўн.-ўсх. ускраіне Р., на беразе воз. Нера — Аўраміеў манастыр (засн. на мяжы 11—12 ст.) з Богаяўленскім саборам (1553), цэрквамі — Увядзенскай (1650, перабудавана), надбрамнай Нікольскай з 2 вежамі і класіцыстычнай званіцай (1691, 1826—37). На паўд.-зах. ускраіне — комплекс Якаўлеўскага манастыра (засн. ў 14 ст.) з цэрквамі Зачаццеўскай (1686, фрэскі, 3-ярусны разны пазалочаны іканастас, 1762—65), Дзімітрыеўскай (1794—1802), Якаўлеўскай (1836, абедзве класіцызм); брамы і вежы комплексу перабудаваны ў 1-й пал. 19 ст. ў формах псеўдаготыкі. Непадалёку ад Р. ў сёлах Парэчча-Рыбнае і Багаслова комплексы арх. помнікаў 18—19 ст.; каля р. Вусце — Барысаглебскі манастыр (засн. ў канцы 14 ст.). З 2-й пал. 18 ст. ў Р. развіты мініяцюрны жывапіс па эмалі (гл. Растоўская фініфць).

Літ.:

Федотова Т.П. Вокруг Ростова Великого. М., 1987.

Г.​А.​Лаўрэцкі (архітэктура).

т. 13, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)