суво́равец, -раўца, мн. -раўцы, -раўцаў, м.

Выхаванец сувораўскага вучылішча.

|| прым. суво́раўскі, -ая, -ае.

Сувораўскае вучылішча — спецыялізаваная сярэдняя ваенная навучальная ўстанова, якая рыхтуе выхаванцаў да паступлення ў вышэйшыя ваенныя вучылішчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суво́равец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. суво́равец суво́раўцы
Р. суво́раўца суво́раўцаў
Д. суво́раўцу суво́раўцам
В. суво́раўца суво́раўцаў
Т. суво́раўцам суво́раўцамі
М. суво́раўцу суво́раўцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

суво́равец, -раўца м. суво́ровец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суво́равец, ‑раўца, м.

Выхаванец сувораўскага вучылішча. Выйшлі ў парк на вучэнне сувораўцы — Баявыя суседзі мае. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суво́ровец суво́равец, -раўца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цір 1, ‑а, м.

Закрытае ці паўзакрытае памяшканне для вучэбнай і трэніровачнай стральбы з ручной агнястрэльнай і пнеўматычнай зброі. Вася колькі разоў страляў да гэтага з дробнакалібернай у ціры. Пальчэўскі. Страляць навучаецца ў ціры Суворавец, юны салдат. Аўрамчык.

[Фр. tir.]

цір 2, ‑у, м.

Спец. Састаў з смалы, каніфолі і інш., якім змазваюць стаячы такелаж і рангоўт на караблях.

[Гал. teer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)