суво́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Кусок палатна, скручаны ў трубку.

|| прым. суво́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суво́й

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. суво́й суво́і
Р. суво́я суво́яў
Д. суво́ю суво́ям
В. суво́й суво́і
Т. суво́ем суво́ямі
М. суво́і суво́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

суво́й м. (о холсте) суво́й, поста́в, тру́бка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суво́й, ‑я, м.

Цэлы кусок палатна, скручаны ў трубку. У куфэрку ляжалі тры пары бялізны, два ручнікі і кавалак зрэбніны на анучы, што адрэзала сястра Хімка ад яшчэ не пачатага сувоя палатна. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суво́й м (пра палатно) Rlle f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сувой

Том: 33, старонка: 41.

img/33/33-041_0227_Сувой.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Суво́й ’цэлы кусок палатна, скручаны ў трубку’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Ян., Жыв. сл., Скарбы, ЛА, 4), ’мера самаробнай тканіны, звычайна 5–7 губак’ (Нар. ск.), ’навой’ (Нас.), ’навой з намотаным на яго палатном’, ’адна скручаная пасма вяроўкі’ (Бяльк.), су́вай ’пяньковы шнур, які выкарыстоўваецца для віцця вяровак’ (Юрч. Вытв.), сувы́й ’цюк (палатна, паперы)’ (Клім.), суво́й, сувы́й, суву́йка, съво́йсувой’ (Уладз.), суво́йка ’тс’ (Мат. Гом., Ян.), суво́інасувой’ (чэрв., Сл. ПЗБ), суво́йцы ’падоўжны край бёрда’ (Жд. 1, Мат. Гом.), ст.-бел. сувой ’скрутак палатна; мера палатна’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. суві́йсувой’, рус. дыял. суво́й ’скрутак’, ’клунак’, ’звітыя і зблытаныя слаі дрэва, абалона, нарасць’, славен. sovój ’сук, нарасць на дрэве’. Ад *viti ’віць’ прэфіксальны назоўнік *sǫ‑vojь (Фасмер, 3, 793) або прасл. дэвербатыў *sǫvojь, суадносны з *sъ‑viti. Спецыяльна гл. Куркіна, Диал. структура, 192.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паста́ў², -та́ва, мн.а́вы, -та́ваў, м.

Сувой палатна.

У куфры стаялі чатыры паставы палатна.

|| прым. паста́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Су́луйка ’сувалка, паблытаныя плоскуні ў каноплях’ (Бяльк.). Няясна, магчыма, у выніку замены в > л, параўн. рус. дыял. суло́йсувой’ (ад ліць, гл. Фасмер, 3, 801), параўн. сувой (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саво́й ’канапляная вяроўка’ (Шатал.). Гл. сувой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)