субрэ́тка, -і, ДМ -э́тцы, мн. -і, -так, ж.

У старажытных (першапачаткова французскіх) камедыях і вадэвілях: бойкая, вясёлая служанка, давераная сваёй пані.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

субрэ́тка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. субрэ́тка субрэ́ткі
Р. субрэ́ткі субрэ́так
Д. субрэ́тцы субрэ́ткам
В. субрэ́тку субрэ́так
Т. субрэ́ткай
субрэ́ткаю
субрэ́ткамі
М. субрэ́тцы субрэ́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

субрэ́тка ж., театр. субре́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

субрэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Персанаж старажытных (першапачаткова французскіх) камедый і вадэвіляў — бойкая, вясёлая служанка, давераная сваёй пані.

[Ад фр. soubrette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

субрэ́тка тэатр. Soubrette [zu´brɛtə] f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

субрэ́тка

(фр. soubrette)

бойкая, вясёлая, знаходлівая служанка, памочніца сваёй пані ў любоўных інтрыгах як персанаж даўніх камедый і вадэвіляў (пераважна французскіх).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

субре́тка театр. субрэ́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Soubrtte

[zu-]

f -, -n тэатр. субрэ́тка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АМПЛУА́

(франц. emploi літар. выкарыстанне),

своеасаблівая спецыялізацыя акцёра на выкананні роляў, якія найб. адпавядаюць яго вонкавым сцэн. даным, характару, таленту. Амплуа мужчынскія; герой, комік, прастак, палюбоўнік, рэзанёр, фат; жаночыя: гераіня, камічная старая, гранд-дама, інжэню, субрэтка, травесці і інш. У сучасным т-ры падзелу на амплуа фармальна не існуе, сцвярджаецца шырокі творчы дыяпазон акцёра. Найб. устойлівае амплуа — травесці (актрыса на ролі хлопчыкаў, дзяўчынак, падлеткаў) захоўваецца ў т-ры для дзяцей.

т. 1, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)