стэ́рлінгавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стэ́рлінгавы стэ́рлінгавая стэ́рлінгавае стэ́рлінгавыя
Р. стэ́рлінгавага стэ́рлінгавай
стэ́рлінгавае
стэ́рлінгавага стэ́рлінгавых
Д. стэ́рлінгаваму стэ́рлінгавай стэ́рлінгаваму стэ́рлінгавым
В. стэ́рлінгавы (неадуш.)
стэ́рлінгавага (адуш.)
стэ́рлінгавую стэ́рлінгавае стэ́рлінгавыя (неадуш.)
стэ́рлінгавых (адуш.)
Т. стэ́рлінгавым стэ́рлінгавай
стэ́рлінгаваю
стэ́рлінгавым стэ́рлінгавымі
М. стэ́рлінгавым стэ́рлінгавай стэ́рлінгавым стэ́рлінгавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стэ́рлінгавы сте́рлинговый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стэ́рлінгавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стэрлінга, звязаны з абаротам валюты, якая базіруецца на фунце стэрлінгаў. Стэрлінгавая зона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэ́рлінг, -а, мн. -і, -аў, м.

У выразе: фунт стэрлінгаў — грашовая адзінка Вялікабрытаніі, роўная 100 пенсам.

|| прым. стэ́рлінгавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сте́рлинговый стэ́рлінгавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВАЛЮ́ТНЫЯ АБ’ЯДНА́ННІ,

блокі, зоны, саюзы краін, валюты якіх залежаць ад валюты дзяржаў, што стаяць на чале гэтых аб’яднанняў. Валютныя блокі пачалі ўзнікаць у час сусв. эканам. крызісу 1929—33. Асн. з іх: стэрлінгавы (створаны ў 1931 пасля адмены залатога стандарту ў Вялікабрытаніі, уключаў большасць краін Брытанскай імперыі і інш.), доларавы (узнік у 1933 пасля адмены залатога стандарту ў ЗША, уключаў Канаду і краіны Лац. Амерыкі), «залаты блок» (узнік у 1933, уключаў краіны, якія прытрымліваліся залатога стандарту: Францыя, Бельгія, Нідэрланды, Швейцарыя, Італія і Партугалія). Напярэдадні і ў час 2-й сусв. вайны Германія і Японія стварылі свае валютныя блокі, у якія былі ўключаны акупіраваныя імі краіны. Валютныя блокі былі важным сродкам выкарыстання замежных краін у якасці рынкаў збыту, крыніц сыравіны і сферы прыкладання капіталу. На месцы гэтых блокаў у 2-ю сусв. вайну і пасля яе ўзніклі валютныя зоны, сярод іх найб. буйныя стэрлінгавая, доларавая, зона франка. Створаны таксама валютныя саюзы: Заходне-Афрыканскі валютны саюз, валютны саюз Экватарыяльнай Афрыкі і Камеруна, Еўрапейскі валютны саюз.

В.Ф.Дашкевіч.

т. 3, с. 498

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)