стэ́рлінг, -а, мн. -і, -аў, м.

У выразе: фунт стэрлінгаў — грашовая адзінка Вялікабрытаніі, роўная 100 пенсам.

|| прым. стэ́рлінгавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стэ́рлінг

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стэ́рлінг стэ́рлінгі
Р. стэ́рлінга стэ́рлінгаў
Д. стэ́рлінгу стэ́рлінгам
В. стэ́рлінг стэ́рлінгі
Т. стэ́рлінгам стэ́рлінгамі
М. стэ́рлінгу стэ́рлінгах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стэ́рлінг м. (денежная единица) сте́рлинг;

фунт ~гаў — фунт сте́рлингов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стэ́рлінг, ‑а, м.

Прыняты законам стандарт пробы англійскіх залатых і сярэбраных манет.

•••

Фунт стэрлінгаў гл. фунт ​2.

[Англ. sterling.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэ́рлінг

(англ. sterling)

1) сярэдневяковая англійская сярэбраная манета, якая чаканілася з 12 ст.;

2) прыняты законам стандарт пробы англійскіх залатых і сярэбраных манет.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

szterling

м. стэрлінг

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сте́рлинг (денежная единица) стэ́рлінг, -га м.;

фунт сте́рлингов фунт стэ́рлінгаў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sterling1 [ˈstɜ:lɪŋ] n. стэ́рлінг;

the pound sterling фунт стэ́рлінгаў;

the sterling area стэ́рлінгавая зо́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sterling

[ˈstɜ:rlɪŋ]

1.

n.

1) стэ́рлінгm. (брыта́нскія гро́шы)

2) чы́стае срэ́бра

2.

adj.

1) чы́сты (мэта́л, манэ́та)

2) арыгіна́льны; даскана́лы, надзе́йны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЗАХО́ДНЯЯ АЎСТРА́ЛІЯ

(Western Australia),

штат на З Аўстралійскага Саюза. Пл. 2525,5 тыс. км2. Нас. 1687,3 тыс. чал. (1993). Адм. ц.г. Перт. Б.ч. паверхні — плато выш. 400—500 м, занятае пераважна пустынямі (Гібсана, Вялікая Пясчаная, Вялікая пустыня Вікторыя) з зараснікамі скрэбу і салёнымі азёрамі, на Пн — саваннай. На плато асобныя горы і хрыбты, у т.л. хр. Хамерслі (1226 м). На Пн адасобленае плато Кімберлі. На ПдЗ невял. раён з хрыбтамі Дарлінг і Стэрлінг (1109 м). Найб. развіты здабыча жал. руды (Ямпі-Саўнд, Пілбара і інш.), баксітаў (Дарлінг, Бугенвіль, Мітчэл), золата (Калгурлі, Тэлфер, Норсмен), алмазаў, нікелю, марганцу, медзі, малібдэну, хрому, каменнага вугалю, нафты і прыроднага газу. Перапрацоўка і абагачэнне руд. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, машынабудаванне, нафтаперапрацоўка, хім., харч., дрэваапр. і лесапільная. Асн. прамысл. цэнтры: Перт, Фрымантл, Куінана, Калгурлі. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — авечкагадоўля воўнавага кірунку (каля 30 млн. галоў авечак). Апрацоўваецца каля 4 млн. га зямель, пераважна на ПдЗ. Вырошчваюць пшаніцу, авёс, ячмень. Садоўніцтва, вінаградарства. На Пн у даліне р.

Орд арашальнае земляробства (бавоўна, рыс, цукр. трыснёг). Гал. марскі порт — Фрымантл-Куінана.

т. 7, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)