стэнакарды́я, -і, ж.

Адна з форм ішэмічнай хваробы сэрца, захворванне сардэчных артэрый.

|| прым. стэнакарды́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стэнакарды́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. стэнакарды́я
Р. стэнакарды́і
Д. стэнакарды́і
В. стэнакарды́ю
Т. стэнакарды́яй
стэнакарды́яю
М. стэнакарды́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стэнакарды́я ж., мед. стенокарди́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стэнакарды́я, ‑і, ж.

Прыступ рэзкага болю ў вобласці сэрца з прычыны спазмы сасудаў сэрца; грудная жаба. Доктар заключыў, што ў Андрэя стэнакардыя, і адразу накіраваў у палату. Кандрусевіч.

[Ад грэч. stenos — вузкі, цесны і kardia — сэрца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стэнакардыя 1/315; 2/566, 573; 7/520, 540; 9/363; 10/96, 157

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СТЭНАКАРДЫ́Я (ад стэна... + грэч. kardia сэрца), грудная жаба,

прыступ рэзкага болю ў вобласці сэрца пры парушэнні кровазабеспячэння сардэчнай мышцы; найб. пашыраная форма ішэмічнай хваробы сэрца. Абумоўлена спазмамі вянечных сасудаў сэрца. Адрозніваюць С. напружання (боль пры значных фіз. нагрузках, хваляванні і інш.), спакою (у час сну), стабільную, прагрэсіруючую і інш. Прыкметы: скурнае покрыва бледнае, павелічэнне артэрыяльнага ціску крыві, раптоўныя болі ў левай палавіне грудной клеткі або ў цэнтры з распаўсюджваннем у левую руку або плячо. Лячэнне тэрапеўтычнае.

т. 15, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стэнакарды́я

(н.-лац. stenocardia, ад гр. stenos = вузкі, цесны + kardia = сэрца)

прыступ рэзкага болю ў вобласці сэрца з прычыны спазмы сасудаў сэрца; грудная жаба.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стенокарди́я мед. стэнакарды́я, -ды́і ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

angina (pectoris) [ænˈdʒaɪnə(ˈpektərɪs)] n. med. стэнакарды́я, грудна́я жа́ба

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

СТЭНА... (ад грэч. stenos вузкі, цесны), першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «цесны, абмежаваны», «скарочаны», напр., стэнаграма, стэнатыпія, стэнакардыя.

т. 15, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)