стыпль-чэ́зны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
стыпль-чэ́зны |
стыпль-чэ́зная |
стыпль-чэ́знае |
стыпль-чэ́зныя |
| Р. |
стыпль-чэ́знага |
стыпль-чэ́знай стыпль-чэ́знае |
стыпль-чэ́знага |
стыпль-чэ́зных |
| Д. |
стыпль-чэ́знаму |
стыпль-чэ́знай |
стыпль-чэ́знаму |
стыпль-чэ́зным |
| В. |
стыпль-чэ́зны (неадуш.) стыпль-чэ́знага (адуш.) |
стыпль-чэ́зную |
стыпль-чэ́знае |
стыпль-чэ́зныя (неадуш.) стыпль-чэ́зных (адуш.) |
| Т. |
стыпль-чэ́зным |
стыпль-чэ́знай стыпль-чэ́знаю |
стыпль-чэ́зным |
стыпль-чэ́знымі |
| М. |
стыпль-чэ́зным |
стыпль-чэ́знай |
стыпль-чэ́зным |
стыпль-чэ́зных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
стыпль-чэ́з
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
стыпль-чэ́з |
| Р. |
стыпль-чэ́за |
| Д. |
стыпль-чэ́зу |
| В. |
стыпль-чэ́з |
| Т. |
стыпль-чэ́зам |
| М. |
стыпль-чэ́зе |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сты́пль-чэз м., спорт. стипль-че́з
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стыпль-чэ́з, ‑а, м.
У спорце — бег або скачкі на хуткасць з перашкодамі.
[Англ. steeplechase.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыпль-чэ́з
(англ. steeplechase)
бег або скачкі на хуткасць з перашкодамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стипль-че́з спорт. стыпль-чэ́з, -зу м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гу́нтэр
(англ. hunter)
дужы верхавы конь, які ў Англіі і Ірландыі выкарыстоўваецца для спартыўнага палявання і скачак з перашкодамі (стыпль-чэзаў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КО́ННЫ СПОРТ,
верхавая язда спарт. характару. Уключае пераадольванне перашкод (канкур), выездку, трохбор’е (манежная язда, палявыя выпрабаванні, пераадольванне перашкод), прабегі, вальтыжыроўку. Да К.с. адносяць таксама скачкі (гладкія і бар’ерныя), стыпль-чэз, джыгітоўку, язду ў экіпажах, коннае пола, нац. конныя гульні. Спаборніцтвы праводзяцца звычайна на іпадромах і ў манежах.
Вядомы са стараж. часоў. У Расіі першыя конныя турніры пачаліся ў Пецярбургу ў 1766, першыя скачкі — у 1826. У СССР К.с. развіваўся ў 1920-я г. ў армейскіх часцях, у клубах Асаавіяхіма. На Беларусі культывуецца з 1957, з часу адкрыцця аддзялення К.с. ў Гомельскай спарт. школе моладзі. Працуюць (1998) Рэсп. цэнтр па К.с. і конегадоўлі (пас. Ратамка Мінскага р-на), 11 дзіцяча-юнацкіх спарт. школ і 8 секцый К.с. Найб. вядомыя бел. спартсмены: В.Угрумаў, І.Карачова — бронз. прызёр чэмпіянату свету і чэмпіёнка СССР у камандным заліку (1978); чэмпіёны СССР — Ю.Зябраў (1965), В.Вагнер (1978), абодва — пераадольванне перашкод, А.Яцына (1977, выездка); А.Зелянко, А.Сарачаў, С.Антановіч, Ю.Навумовіч-Швабоўская, Т.Жалабковіч і інш.
А.Э.Няхайчык.
т. 8, с. 407
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)