Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КА, Ніке,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі персаніфікацыя перамогі. Лічылася дачкой німфы Стыкс і Паланта (сына тытана Крыя). Крылатая Н. — абавязковы атрыбут Зеўса і Афіны, якіх звычайна паказвалі з фігуркай Н. ў руках. Яе статуі ў выглядзе крылатай вястункі багоў ставілі ў гонар перамогі на вайне, спарт. і маст. спаборніцтвах. Найб. вядома статуя Н. з в-ва Самафракія (Н. Самафракійская). У стараж.-рым. міфалогіі Н. адпавядала Вікторыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХІ́Л, Ахілес,
у грэчаскай міфалогіі герой Траянскай вайны, адзін з гал. персанажаў «Іліяды». Паводле падання, маці Ахіла, марская багіня Фетыда, каб зрабіць сына бессмяротным, пакупала яго ў свяшчэнных водах р.Стыкс. Толькі пятка, за якую яна трымала дзіця, засталася паражальная. Загінуў Ахіл ад стралы Парыса, што трапіла ў пятку (адсюль выраз «ахілесава пята»). Ахіл — улюбёны герой стараж.-грэч. мастакоў і паэтаў, яму прысвечаны шматлікія малюнкі на ант. вазах, пампейскія фрэскі, рэльефы рым. саркафагаў. Міф пра Ахіла стаў сюжэтам твораў жывапісцаў А.ван Дэйка, П.П.Рубенса, Дж.Б.Цьепала, Н.Пусэна, А.Іванава.
Да арт. Ахіл. Прыям просіць у Ахілеса цела Гектара. Мастак А.А.Іванаў. 1824.