Ступені параўнання 8/600; 10/92

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СТУПЕ́НІ ПАРАЎНА́ННЯ,

граматычная катэгорыя якасных прыметнікаў, утвораных ад іх прыслоўяў і безасабова-прэдыктыўных слоў на «-о», «-а», якая выражае адносную розніцу або перавагу ў якасці, што ўласціва прадметам, дзеянням, станам.

У бел. мове адрозніваюць 3 С.п. Звычайная абазначае якасць прадмета або дзеяння без супастаўлення яе з інш. выяўленнем той жа якасці — «зялёны», «стары»; вышэйшая паказвае, што якасць уласціва гэтаму прадмету або дзеянню ў большай меры, чым іншаму. Форма вышэйшай ступені прыметнікаў утвараецца з дапамогай суфікса «-ейш-(-эйш-)», прыслоўяў і безасабова-прэдыкатыўных слоў — суфікс «-ей-(-эй-)»: «зелянейшы», «старэйшы», «даўней», «даўжэй». Пры замене асновы ў асобных выпадках выкарыстоўваецца суфікс «-ш-»: «большы», «меншы», «лепш». Трэцяя С.п. — найвышэйшая — утвараецца з дапамогай прыстаўкі «най-» ад форм вышэйшай ступені: «наймацнейшы», «найдужэй», «найбольш». Адрозненні ў ступені якасці перадаюцца таксама спалучэннямі тыпу «больш моцны», «старэйшы за яго», «смялей за ўсіх» і інш., якія з’яўляюцца аналітычнымі (складанымі) формамі вышэйшай або найвыш. С.п.

Літ.:

Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.

П.​П.​Шуба.

т. 15, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чы́мся¹, злуч. параўнальны (разм.).

Ужыв. для сувязі параўнальных зваротаў, якія паясняюць адзін з членаў сказа ў форме вышэйшай ступені параўнання.

Мёд саладзейшы, ч. цукеркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымыка́нне, -я, н.

1. гл. прымкнуць.

2. У граматыцы: падпарадкавальная сінтаксічная сувязь паміж членамі словазлучэння, пры якой незмяняльныя словы (прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітывы) і форма ступені параўнання сэнсава і граматычна залежаць ад іншых адзінак.

П. прыслоўя да дзеяслова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

менш, прысл.

1.

Выш. ст. да прыслоўя мала. Ведае м. за іншых.

М. ведаеш — мацней спіш (прыказка).

2. У спалучэнні з прыметнікамі і прыслоўямі ўтварае апісальную форму ступені параўнання.

М. гаваркі.

М. спакойны.

◊

Тым не менш — нягледзячы на гэта, аднак, усё ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Найпагатові ’больш за ўсё, асабліва’ (Яруш.). Прэфікс найвышэйшай ступені параўнання пай‑ з прыслоўем па́гатаві (пбготови) ’больш за ўсё, тым больш’: Коли тобЬ, такъ мнѣ поготови треба (Нас.); апошняе — з па‑ (ужываецца для ўзмацнення вышэйшай ступені параўнання) і гатовы (гл.) у кампаратыве.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ступе́нь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Мера праяўлення якой-н. якасці, дзеяння і пад., параўнальная велічыня чаго-н.

С. падрыхтоўкі да ўборкі ўраджаю.

У значнай ступені.

У нейкай ступені (часткова).

2. перан. Этап у развіцці, здзяйсненні чаго-н.

С. развіцця эканомікі.

3. з парадк. ліч. Разрад, падраздзяленне ў класіфікацыі, структуры чаго-н.

Ордэн Славы і ступені.

Другая с. апёкаў.

4. Навуковая кваліфікацыя ў пэўнай галіне ведаў.

С. кандыдата філалагічных навук.

5. У матэматыцы: здабытак роўных сумножнікаў.

Лік у пятай ступені.

6. Частка састаўной ракеты, якая забяспечвае яе палёт на пэўным участку траекторыі і аддзяляецца пасля выгарання паліва, што знаходзіцца ў ёй.

7. Тое, што і прыступка.

Ступені лесвіцы.

○

Ступені параўнання — у граматыцы: формы якасных прыметнікаў і прыслоўяў, якія выражаюць якасць прадмета безадносна да яго меры (звычайная ступень) або параўнальна большую ці самую высокую меру якасці (вышэйшая і найвышэйшая ступень).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чым¹, злуч.

1. злуч. параўнальны. Ужыв. для сувязі параўнальных сказаў і членаў сказа са значэннем параўнання, супастаўлення, якія паясняюць у галоўным сказе прыслоўе ці прыметнік у форме вышэйшай ступені параўнання.

Лепш ехаць, чым ісці.

Я крыху дужэйшы, чым ты думаеш.

2. злуч. супастаўляльны. Падпарадкоўвае даданыя супастаўляльныя сказы і часткі сказа пры суадносным слове «тым» у галоўным сказе.

Чым хутчэй імчыцца аўтамабіль, тым далей павінны свяціць яго фары.

3. Уваходзіць у склад састаўнога непадзельнага злучніка «перш чым», пры дапамозе якога падпарадкоўваюцца даданыя часавыя сказы.

Перш чым есці, трэба мыць рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БА́ЗАВЫ МАНІТО́РЫНГ, фонавы маніторынг,

сістэма назірання за станам і прагназаванне змен агульнабіясферных, пераважна прыродных, з’яў без накладання на іх рэгіянальных антрапагенных уздзеянняў. Ажыццяўляецца на базе ўчасткаў біясферы, якія ў найменшай ступені закранула і мадыфікавала гасп. дзейнасць чалавека. Даныя базавага маніторынгу даюць зыходны (кантрольны) матэрыял для параўнання, разглядаюцца як пункт адліку (база) пры вызначэнні выкліканых антрапагеннымі фактарамі змен у прыродзе.

т. 2, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

параўна́нне н.

1. Vergléich m -(e)s, -e;

у параўна́нні з кім-н., чым-н. im Vergléich zu (D), verglíchen mit (D);

дзе́ля параўна́ння zu Vergléichszwecken;

2. грам.:

ступе́ні параўна́ння Stéigerungsstufen pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)