Ступакі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ступакі́
Р. Ступако́ў
Д. Ступака́м
В. Ступакі́
Т. Ступака́мі
М. Ступака́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ступа́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ступа́к ступакі́
Р. ступака́ ступако́ў
Д. ступаку́ ступака́м
В. ступа́к ступакі́
Т. ступако́м ступака́мі
М. ступаку́ ступака́х

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ступа́к ‘ступня’ (Мат. Маг., Янк. 1, Сцяшк., Сцяшк. Сл., ТС), ‘ступня; мера даўжыні, роўная адной ступні’ (Сл. ПЗБ), ‘след каровы’ (жыт., Жыв. НС), ступакі́ ‘абутак без халяў’ (Нар. Гом.). Суфіксальнае ўтварэнне ад ступаць, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ступа́к, ‑а, м.

Абл.

1. Частка нагі ад костачкі ўніз; ступня. Пасля першага дня балела ўсё цела, як пабітае, кожны мускул адзываўся болем, пачынаючы ад шыі і канчаючы ступакамі ног. Дамашэвіч. // Ніжняя паверхня ступні; падэшва. Да самых маразоў Нічыпар хадзіў босы, і зноў жа таму, што не любіў якіх-небудзь турботаў. — Ступак у мяне нічога не разбірае, — апраўдваўся ён перад людзьмі. Кулакоўскі.

2. Абутак на ступні ног. Намацвае [Амброзім] пад лавай ступакі, саджае ў іх ногі, апранае кажух. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)