Сту́жкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Сту́жкі
Р. Сту́жак
Сту́жкаў
Д. Сту́жкам
В. Сту́жкі
Т. Сту́жкамі
М. Сту́жках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сту́жка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сту́жка сту́жкі
Р. сту́жкі сту́жак
Д. сту́жцы сту́жкам
В. сту́жку сту́жкі
Т. сту́жкай
сту́жкаю
сту́жкамі
М. сту́жцы сту́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

павыплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выплесці ўсё, многае.

П. стужкі з кос.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

серпанці́н, -у, м.

1. Скрутак доўгай вузкай стужкі з каляровай паперы (выкарыстоўваецца на балях, карнавалах і пад.).

2. перан. Звілістая горная дарога.

|| прым. серпанці́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

splice1 [splaɪs] n. ме́сца скле́йкі (кава́лкаў) кінасту́жкі або́ магні́тнай сту́жкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

галантарэ́я, -і, ж., зб.

Агульная гандлёвая назва дробных прадметаў туалету (у 1 знач.) і асабістага ўжытку (гальштукі, стужкі, пальчаткі, ніткі, гузікі і пад.).

|| прым. галантарэ́йны, -ая, -ае.

Г. аддзел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цямля́к, цемляка́, мн. цемлякі́, цемляко́ў, м.

Пятля з рэменя, стужкі і пад. на эфесе ручной халоднай зброі (шаблі, шпагі і пад.).

Шашка з раменным цемляком.

|| прым. цямля́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

серпанці́нны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і серпанцінавы. Серпанцінныя стужкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ля́мтыстужкі ці вузкія палоскі матэрыялу, нашытыя ў некалькі радоў на спадніцы’ (ельск., Хрэст. дыял.). У выніку кантамінацыі лексем ля́мка ’аблямоўка, палоска тканіны’ і ле́нтыстужкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

меты́зы, ‑аў; адз. няма.

Стандартызаваныя металічныя вырабы (пераважна металічныя стужкі, дрот і вырабы з іх).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)