стрыхні́н, -у, м.

Атрутнае рэчыва расліннага паходжання, алкалоід; у малых дозах выкарыстоўваецца ў медыцыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрыхні́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. стрыхні́н
Р. стрыхні́ну
Д. стрыхні́ну
В. стрыхні́н
Т. стрыхні́нам
М. стрыхні́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стрыхні́н, -ну м., хим., фарм. стрихни́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стрыхні́н, ‑у, м.

Моцны яд, які атрымліваюць з насення трапічнай расліны чылібухі (выкарыстоўваецца ў лячэбных дозах у медыцыне).

[Ад грэч. strychnos — рвотны арэшак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стрыхнін 1/257, 258; 10/88

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

стрыхні́н

(ад гр. strychnos = рвотны арэшак)

лекавы прэпарат, алкалоід, які атрымліваюць з насення трапічнай расліны чылібухі; выкарыстоўваецца пры зніжэнні абмену рэчываў, гіпатанічнай хваробе, аслабленні сардэчнай дзейнасці, паралічах і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стрихни́н фарм. стрыхні́н, -ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

strychnina

ж. стрыхнін

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

strychnine [ˈstrɪkni:n] n.

1. bot. ірво́тны ко́рань

2. стрыхні́н;

strychnine poisoning атручэ́нне стрыхні́нам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АЛКАЛО́ІДЫ

(ад позналац. alcali шчолач + грэч. eidos від),

група прыродных азотазмяшчальных злучэнняў, пераважна расліннага паходжання. Адкрыты ў пач. 19 ст.

Першы выдзелены морфій (марфін) з опію (1806), потым стрыхнін і бруцын, хінін і цынханін, кафеін, нікацін, атрапін і інш. У аснове будовы малекул алкалоідаў ляжыць гетэрацыкл ядра пірыдзіну, піралідзіну, імідазолу, аўрыну і інш. У залежнасці ад будовы алкалоіды класіфікуюць на групы: пірыдзіну (лабелін, нікацін, каніін), трапану (атрапін, какаін), хіналізідзіну (лупінін, цытызін) і інш.

Вядома некалькі тысяч алкалоідаў, з іх у жывёл толькі каля 50. Найб. багатыя алкалоідамі расліны з сям. бабовых, макавых, паслёнавых, казяльцовых, астравых, лебядовых. Колькасць алкалоідаў у тканках раслін звычайна вымяраецца долямі працэнта, рэдка дасягае 10—15% (кара хіннага дрэва). Асобныя алкалоіды спецыфічныя для пэўных родаў і сямействаў раслін, што з’яўляецца іх дадатковай сістэматычнай прыкметай. Лакалізуюцца алкалоіды ў органах раслін, напр., у хіннага дрэва ў кары, у аканіта ў клубнях, у какаінавага дрэва ў лісці. Многія з алкалоідаў у вял. дозах — моцныя яды, у малых — лек. рэчывы (шырока выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прам-сці, напр., атрапін, новакаін, кадэін, папаверын, хінін і інш.). Арганізм чалавека і жывёл яны ўзбуджаюць (кафеін, стрыхнін) або паралізуюць (марфін, рэзерпін). Некаторыя алкалоіды выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы супраць шкоднікаў раслін (напр., анабазін, нікацін і іх сернакіслыя солі) і ў эксперым. біялогіі для вывядзення новых формаў с.-г. раслін (напр., калхіцын).

Літ.:

Орехов А.П. Химия алкалоидов растений СССР. М., 1965;

Мироненко А.В. Метады определения алкалоидов. Мн., 1966;

Лукнер М. Вторичный метаболизм у микроорганизмов, растений и животных: Пер. с англ. М., 1979.

т. 1, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)