стрыж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Невялікая птушка атрада даўгакрылых, цёмнай афарбоўкі, з кароткай дзюбай і з доўгімі вострымі крыламі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стры́ж

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стры́ж стрыжы́
Р. стрыжа́ стрыжо́ў
Д. стрыжу́ стрыжа́м
В. стрыжа́ стрыжо́ў
Т. стрыжо́м стрыжа́мі
М. стрыжы́ стрыжа́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стрыж (род. стрыжа́) м., зоол. стриж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стрыж, ‑а, м.

Невялікая птушка сямейства стрыжоў з доўгімі вострымі крыламі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрыж м заал Sgler m -s, -;

чо́рны стрыж Muersegler m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Стрыж ‘птушка з доўгімі вострымі крыламі, Apus apus L.’ (ТСБМ, Бяльк.; Сл. ПЗБ, Жыв. св.; стол., Нік.; саліг., Антропаў, Назв. птиц, 365), ‘птушка Hirundo riparia’ (Шымк. Собр.), ‘птушка Cypselus apus, грун, свіргуль’ (Ласт., Некр. і Байк.), стрыг ‘тс’ (Мат. Гом.), стріж ‘ластаўка берагавая, берагулька’ (калінк., хойн., браг., Нікан.; ЛА, 1). Параўн. укр. стриж, дыял. стріжстрыж; казадой’, рус. стриж, дыял. стригстрыж’, ц.-слав. стрижь ‘каралёк’, польск. strzyżyk, дыял. strziż ‘валавока’, н.-луж. stśěž ‘тс’, чэш. střízlik, дыял. stříž ‘тс’, славац. striežik ‘тс’, stríž ‘ластаўка берагавая’, харв. старое striž ‘птушка Hirundo agrestis’, серб.-харв. strȉjež ‘валавока’, славен. stržek, stréžik ‘валавока’. Прасл. *strěžь і *strižь, гукапераймальнае па паходжанні, як грэч. στρίγζ ‘нейкая начная птушка’, лац. strīx, Р. скл. strigis ‘вушастая сава’; гл. Булахоўскі, ИОРЯ, 7, 119; Праабражэнскі, 2, 398; Фасмер, 3, 778; Шустар-Шэўц, 1368; ЕСУМ, 5, 441. Паводле Булахоўскага (там жа), форма *strižь узнікла пад уплывам *čižь (гл. чыж), супраць Фасмер (там жа). Борысь (585) грэчаскае і лацінскае словы лічыць роднаснымі славянскаму слову і ўзводзіць іх да і.-е. анамапаэтычнай асновы *(s)treig‑ ‘пішчаць, шчабятаць’. Непераканаўча Махэк₂ (589) аб роднасці з лац. requlus ‘каралёк’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

swift1 [swɪft] n. zool. стрыж

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

даўгакры́лы, -ая, -ае.

1. 3 доўгімі крыламі.

Д. стрыж.

2. у знач. наз. даўгакры́лыя, -ых. Атрад птушак, да якіх адносяцца стрыжы, калібры і пад.

Сямейства даўгакрылых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стриж зоол. стрыж, род. стрыжа́ м.; свіргу́ль, -ля́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

jerzyk

м. заал. стрыж, серпік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)