стрыгу́чы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. -
Н. стрыгу́чы -
Р. стрыгу́чага -
Д. стрыгу́чаму -
В. стрыгу́чы (неадуш.)
стрыгу́чага (адуш.)
стрыгу́чых (адуш.)
Т. стрыгу́чым -
М. стрыгу́чым -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стрыгу́чы: с. ліша́й мед. стригу́щий лиша́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стрыгу́чы, ‑ая, ‑ае.

У выразе: стрыгучы лішай — інфекцыйная грыбковая хвароба скуры чалавека і жывёл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрыгучы лішай

т. 15, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ліша́й¹, -ю́, мн. -шаі́, -шаёў, м.

Назва хваробы скуры з дробным свярбячым сыпам.

Стрыгучы л.

Лускаваты л.

|| прым. ліша́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стригу́щий / стригу́щий лиша́й мед. стрыгу́чы ліша́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стры́гчы

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. стрыгу́ стрыжо́м
2-я ас. стрыжэ́ш стрыжаце́
3-я ас. стрыжэ́ стрыгу́ць
Прошлы час
м. стры́г стры́глі
ж. стры́гла
н. стры́гла
Загадны лад
2-я ас. стрыжы́ стрыжы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час стрыгучы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лиша́й бот., мед. ліша́й, -ша́ю м.;

стригу́щий лиша́й стрыгу́чы ліша́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ісца́ ’стрыгучы лішай’ (Бяльк.), ’падскурны сверб падэшвы ці далоні’ (Нас., Касп.). Фанетычны варыянт асца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МІКРАСПАРЫ́Я (ад мікра... + грэч. spora семя, пасеў),

мікраспароз, стрыгучы лішай, грыбковае захворванне скуры і валасоў чалавека і жывёл. Выклікаецца паразітычнымі грыбкамі роду мікраспорум. У чалавека заражэнне адбываецца ад хворых катоў, сабак, людзей. На скуры валасістай ч. галавы з’яўляюцца буйныя (вотруб’епадобныя) ачагі акруглай формы з выразнымі межамі і абламанымі валасамі, абкружаныя белымі лусачкамі. На гладкай скуры — звычайна чырв. ачагі з прыўзнятым валікам па перыферыі. Лячэнне тэрапеўтычнае. У жывёл на М. хварэюць каты, сабакі, пушныя звяры, драпежнікі, коні, свінні, малпы, грызуны.

М.​З.​Ягоўдзік.

т. 10, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)