стрыво́жыць гл. трывожыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрыво́жыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. стрыво́жу стрыво́жым
2-я ас. стрыво́жыш стрыво́жыце
3-я ас. стрыво́жыць стрыво́жаць
Прошлы час
м. стрыво́жыў стрыво́жылі
ж. стрыво́жыла
н. стрыво́жыла
Загадны лад
2-я ас. стрыво́ж стрыво́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час стрыво́жыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стрыво́жыць сов.

1. встрево́жить, вспугну́ть;

2. стро́нуть, нару́шить;

с. суста́ў — стро́нуть (нару́шить) суста́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стрыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

1. Патрывожыць, патурбаваць каго‑н. Каб не стрывожыць .. [немца],.. [жанчына] ціхом адышлася, пасля пабегла. Чорны.

2. перан. Парушыць, перапыніць звычайны ход чаго‑н. Калі ж напад стрывожыць Жыццё маёй краіны — Ад ярых куль варожых Я марна не загіну. Глебка. // Парушыць спакой. Не стрывожыць цішы ліха. Гора сэрца не пратне. Жылка. / у паэт. ужыв. Калі сівым святлом стрывожыць крышталь-рубін, то ўспыхне ў ім прамень, які адразу можа граніт ператварыць у дым. Русецкі.

3. Разм. Зрушыць з месца. Стрывожыць сустаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрыво́жыць

1. (патурбаваць) be¦únruhigen vt; áufregen vt; in Únruhe versétzen; auf die Béine bríngen*;

2. разм. (зрушыць з месца) wégrücken vt (сустаў і г. д.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

трыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак., каго-што.

1. Прыводзіць у стан трывогі (у 1 знач.), хвалявання.

Трывожыла становішча на фронце.

2. Парушаць спакой каго-, чаго-н., турбаваць.

Не трэба яго т.

3. перан. Бударажыць мінулае, перажытае.

4. Раздражняць, раз’ятрываць.

Т. рану.

|| зак. устрыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.), стрыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 2 знач.) і патрыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрыво́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стрывожыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)