струхну́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. струхну́ струхнё́м
2-я ас. струхне́ш струхняце́
3-я ас. струхне́ струхну́ць
Прошлы час
м. струхну́ў струхну́лі
ж. струхну́ла
н. струхну́ла
Загадны лад
2-я ас. струхні́ струхні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час струхну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

струхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. каго-што. Скінуць, стрэсці каго‑, што‑н. Праклятая мурашка разгульвала ўжо між лапатак, толькі хлопец не паварушыўся, каб струхнуць яе. Быкаў.

2. Спужацца, спалохацца. [Даміра:] — Смерці я ніколі не баяўся, а тады струхнуў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Струх ‘нешта струпелае’ (Барад.), стру́хнуць, струхне́ць ‘збуцвець, спарахнець’ (ТС). Гл. трухнуць, трухлы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)