Набыць глянец, стаць выглянцаваным, адпаліраваным. Яна [дарога] так адглянцавалася аўтамабільнымі шынамі, што калі глядзіш на яе седзячы на пярэднім сядзенні, дык, здаецца, гэта і дарога не дарога, а роўная, як струнка, рака.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыгу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Рэйкавая дарога, прызначаная для руху паяздоў. Гасцінец.. быў адзіны шлях зносін паміж гарадкамі, чыгунка была далёка.Чорны.А там за возерам, як струнка, Пралегла роўненька чыгунка. Вось пераезд даўно знаёмы; Правей вакзальныя харомы.Колас.
2. Комплекснае транспартнае прадпрыемства, якое забяспечвае перавозку пасажыраў і грузаў па такой дарозе. Працаваць на чыгунцы. □ [Кавалеўскі:] — Ужо дамовіўся з Упраўленнем чыгункі, даюць чатыры пакоі ў новым доме.Карпаў.
3.Разм. Жалезная печка. На чыгунцы грэўся чайнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)