Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стро́і, ‑яў; адз.няма.
Разм. Уборы, убранне. [Надзейка:] — Проську хоць яшчэ раз замуж аддавай — столькі строяў.Васілевіч.І яны, яшчэ зусім маладыя дзяўчаты, убраныя ў самыя квяцістыя свае строі, ходзяць па рынку і купляюць то прыгожую хусцінку, то пернікі, то абаранкі.Сіпакоў./упаэт.ужыв.Чырвоным полымем шугае малады асіннік на ўзлеску, у жоўтыя строі ўбраліся трапяткія бярозкі, янтарныя каралі рабін зіхацяць у лагодных промнях сонца.Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стро́імн.гл. строй II
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Стро́і1 ‘уборы, убранне’ (ТСБМ, Касп., Байк. і Некр., Сцяц. Сл.), стро́іцца ‘прыбірацца, святочна адзявацца’ (Ласт.), ‘апранацца’ (Сл. Брэс.), ‘упрыгожвацца, аздабляцца’ (Варл.), ст.-бел.строи: строи ихъ — все звѣринные скуры (XVIII ст., Моўн. адзінкі і кантэкст, Мн., 1992, 214). З польск.strój, stroić ‘тс’.
Стро́і2: бабро́выя стро́і ‘бабровы струмень’ (Сержп. Прымхі). Гл. струмень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НАРО́ДНЫЯ СТРО́І,
традыцыйныя комплексы бел.нар.адзення, характэрныя для пэўнай мясцовасці. Адрозніваюцца асаблівасцямі крою, кампазіцыйна-пластычным вырашэннем, фактурай і каларытам тканіны, характарам аздаблення (тэхнікай выканання арнаменту, яго матывамі), а таксама спосабамі нашэння асобных частак касцюма (здымных упрыгожанняў, галаўных убораў, абутку і інш.). Н.с. развіваліся ў цеснай сувязі з характарам эстэт. ідэалаў, утылітарных і маст. запатрабаванняў насельніцтва пэўных рэгіёнаў. Іх фарміраванне залежала ад узроўню сац.-эканам. развіцця пэўнай мясцовасці, прыродна-кліматычных умоў, роду традыц. заняткаў, гасп. дзейнасці, рэліг. прыналежнасці, узаемасувязей з культурай суседніх народаў і інш.Найб. выразна выяўляюцца ў жаночым абрадавым і святочным касцюме 19—1-й пал. 20 ст. і ўвасабляюць стылявыя прынцыпы нар. творчасці гіст.-этнагр. рэгіёнаў Беларусі. Характэрныя рысы нар. адзення зах. Палесся яскрава праяўляюцца ў дамачаўскім строі, кобрынскім строі, маларыцкім строі, мотальскім строі, пінска-івацэвіцкім строі. Народнае адзенне ўсх. Палесся вылучаецца багаццем сродкаў і прыёмаў маст. аздаблення святочнага касцюма брагінскага строю, давыд-гарадоцка-тураўскага строю, калінкавіцкага строю, турава-мазырскага строю. Разнастайнымі комплексамі адзення вылучаецца Падняпроўе: буда-кашалёўскі строй, дубровенскі строй, краснапольскі строй, магілёўскі строй, неглюбскі строй. На цэнтральнай Беларусі найб. яскрава праяўляюцца ўласцівыя бел.нар. адзенню стрыманасць і паэтычнасць вобраза ў вілейскім строі, капыльска-клецкім строі, ляхавіцкім строі, пухавіцкім строі, слуцкім строі. Віртуозным майстэрствам аздаблення верхняга адзення, стылістычнай непаўторнасцю вылучаюцца строіПанямоння: ваўкавыскі-камянецкі строй, мастоўскі строй, навагрудскі строй. На каларыстычна-арнаментальны лад касцюма Паазер’я значна паўплывала набіванка (гл.Лепельскі строй). Паступова на змену традыц.нар. адзенню прыйшоў больш прыдатны для сучаснага жыцця агульнаеўрап. касцюм. У наш час матывы Н.с. выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы новых сучасных мадэлей адзення, на тэатр. сцэне.
Літ.:
Раманюк М. Беларускае народнае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981;
Яго ж. Народны касцюм Чачэрска і ваколіц: Канец XIX — сярэдзіна XX стст. Мн., 1993;
Раманюк М., Ліцвінка В., Раговіч У. Песні і строі Піншчыны. Мн., 1994.