страхо́тны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
страхо́тны |
страхо́тная |
страхо́тнае |
страхо́тныя |
| Р. |
страхо́тнага |
страхо́тнай страхо́тнае |
страхо́тнага |
страхо́тных |
| Д. |
страхо́тнаму |
страхо́тнай |
страхо́тнаму |
страхо́тным |
| В. |
страхо́тны (неадуш.) страхо́тнага (адуш.) |
страхо́тную |
страхо́тнае |
страхо́тныя (неадуш.) страхо́тных (адуш.) |
| Т. |
страхо́тным |
страхо́тнай страхо́тнаю |
страхо́тным |
страхо́тнымі |
| М. |
страхо́тным |
страхо́тнай |
страхо́тным |
страхо́тных |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
страхо́тны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і страхотлівы. Народ расказваў страхотныя казкі — з разбойнікамі, з лесунамі, з русалкамі. Бядуля. Перад вачамі так і стаялі гэтая страхотная нямецкая шапка ды чорны карабін у руках, так і гучалі злосныя абразлівыя словы. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страшны, грозны, пагрозлівы, жахлівы, жудасны, жудкі, злавесны; страхотны (разм.); жуткі (абл.); пачварны (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)