стра́усавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стра́усавы стра́усавая стра́усавае стра́усавыя
Р. стра́усавага стра́усавай
стра́усавае
стра́усавага стра́усавых
Д. стра́усаваму стра́усавай стра́усаваму стра́усавым
В. стра́усавы (неадуш.)
стра́усавага (адуш.)
стра́усавую стра́усавае стра́усавыя (неадуш.)
стра́усавых (адуш.)
Т. стра́усавым стра́усавай
стра́усаваю
стра́усавым стра́усавымі
М. стра́усавым стра́усавай стра́усавым стра́усавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стра́усавы стра́усовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стра́усавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да страуса, належыць яму. Страусавае пяро.

•••

Страусавая палітыка — імкненне не заўважаць рэчаіснасці, пазбягаць рэальнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стра́ус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Бескілявая нелятаючая птушка з моцнымі заднімі канечнасцямі, доўгай шыяй і невялікай галавой, адзіны сучасны прадстаўнік сямейства страусавых.

|| прым. стра́усавы, -ая, -ае.

Страусавая палітыка — баязлівае імкненне ўхіліцца ад рашэнняў, пазбягаць рэальнасці, не заўважаць рэчаіснасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́усавы, страусі́ны Strauß-;

стра́усавае (страусі́нае) пяро́ Struß(en)feder f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

стра́усовый стра́усавы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

strusi

страусавы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

«ГАЗДА́ВА»,

прыватнаўласніцкі герб, якім на Беларусі, Украіне, у Польшчы і Літве карысталіся больш за 200 родаў, у т. л. Гадлеўскія, Корфы, Міцуты, Неміровічы, Падбярэзскія, Пацы, Рымшы, Трызны, Храпавіцкія. У чырвоным полі 2 сярэбраныя лілеі, павернутыя ўверх і ўніз і змацаваныя залатым пярсцёнкам; клейнод — над прылбіцай з каронай выява такіх жа лілей на паўлінавым хвасце (герб «Газдава І»). Існуюць варыянты герба: з 5 страусавымі пёрамі і 2 лілеямі ў клейнодзе («Газдава II»); з 5 страусавымі пёрамі («Газдава III»); з падзеленым на 2 часткі полем, дзе ў верхнім сярэбранага колеру змешчана чорная лілея, а ў ніжнім чорнага колеру — сярэбраная, клейнод — 3 страусавы пёры («Газдава IV»). Герб вядомы з пач. 14 ст.

т. 4, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)