стра́ус

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стра́ус стра́усы
Р. стра́уса стра́усаў
Д. стра́усу стра́усам
В. стра́уса стра́усаў
Т. стра́усам стра́усамі
М. стра́усе стра́усах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стра́ус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Бескілявая нелятаючая птушка з моцнымі заднімі канечнасцямі, доўгай шыяй і невялікай галавой, адзіны сучасны прадстаўнік сямейства страусавых.

|| прым. стра́усавы, -ая, -ае.

Страусавая палітыка — баязлівае імкненне ўхіліцца ад рашэнняў, пазбягаць рэальнасці, не заўважаць рэчаіснасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стра́ус м., зоол. стра́ус

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стра́ус стра́ус, -са м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стра́ус, ‑а, м.

Буйная афрыканская птушка атрада бегуноў. Афрыканскі страус. □ [Міхал Тварыцкі] абчэсваў бервяно. Гэта не была пільная работа, але .. яна была яму тым, чым ёсць у пустыні страусу пясок, куды ён хавае ад страху сваю галаву. Чорны.

[Ням. Strauß.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страус

т. 15, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стра́ус

(ням. Strauss)

буйная афрыканская птушка групы бескілявых, якая дзякуючы моцным двухпальцым нагам развівае хуткасць да 50 км у гадзіну.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Стра́ус ‘буйная афрыканская птушка’ (ТСБМ), стра́вус ‘птушка Strucio camelus’ (Некр. і Байк.). Новае запазычанне праз рус. стра́ус ‘тс’ з нов.-в.-ням. Strauss ‘тс’; іншая форма струсь ‘тс’ (Ласт.) праз польск. struś ‘тс’, сяр.-н.-ням. strûs < ст.-лац. strūtiō, strūthiō ад грэч. στρονθίων, στροῡθς ‘птушка’ (Брукнер, 521; Фасмер, 3, 771). Ст.-бел. струсъстраус’ (XVII ст.) < ст.-польск. strus (Булыка, Лекс. запазыч., 145); ст.-бел. строуць ‘тс’ (XVI ст., Альтбаўэр), магчыма, непасрэдна з лацінскай, насуперак Віткоўскаму (Зб. Лімінгу, 179), які лічыць, што замена s (ś) на ц адбылася на ўсходнеславянскай глебе. Ст.-бел. пструсъ, пъструсъ (XVI ст., Скарына) з чэш. pštros ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

страус [страўс] м. заал. Strm -es, -e, Vgel Str

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Страус звычайны 10/80 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)