стралавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стралавы́ стралава́я стралаво́е стралавы́я
Р. стралаво́га стралаво́й
стралаво́е
стралаво́га стралавы́х
Д. стралаво́му стралаво́й стралаво́му стралавы́м
В. стралавы́ (неадуш.)
стралаво́га (адуш.)
стралаву́ю стралаво́е стралавы́я (неадуш.)
стралавы́х (адуш.)
Т. стралавы́м стралаво́й
стралаво́ю
стралавы́м стралавы́мі
М. стралавы́м стралаво́й стралавы́м стралавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стралавы́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. стралавы́ стралавы́я
Р. стралаво́га стралавы́х
Д. стралаво́му стралавы́м
В. стралаво́га стралавы́х
Т. стралавы́м стралавы́мі
М. стралавы́м стралавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стралавы́ сущ., спец. стрелово́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стралавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Забяспечаны стралой (у 3 знач.). Стралавы кран.

2. у знач. наз. стралавы́, ‑ога, м. Рабочы, які кіруе стралой пад’ёмных механізмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страла́, -ы́, мн. стрэ́лы і (з ліч. 2, 3, 4) стралы́, стрэл, ж.

1. Тонкі прут з завостраным канцом або вострым наканечнікам для стральбы з лука.

2. Рухомая частка пад’ёмнага крана, а таксама спецыяльнага прыстасавання для пад’ёму грузаў (спец.).

Экскаватарная с.

3. Назвы розных вузкіх і доўгіх дэталей і частак у механізмах, прыладах (спец.).

4. у знач. прысл. страло́й (-о́ю):

1) вельмі хутка, імкліва.

Стралой памчацца на вуліцу.

2) прама.

Стралой бяжыць дарога.

|| прым. стралавы́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрелово́й

1. прил. стралавы́;

стрелово́й кран стралавы́ кран;

2. сущ., техн. стралавы́, -во́га м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАД’ЁМНЫ КРАН,

грузападымальная машына перыядычнага (цыклічнага) дзеяння для падняцця і перамяшчэння грузаў на невял. адлегласці. Бываюць паваротныя і непаваротныя, стацыянарныя і перасоўныя. Выкарыстоўваюцца ў цэхах прамысл. прадпрыемстваў, на буд-ве, транспарце і інш.

Асн. часткі П.к.: нясучыя канструкцыі (маставая ці кансольная ферма, вежа, мачта, страла, партал), гал. грузапад’ёмны механізм (лябёдка, тэльфер), сілавая ўстаноўка (электрычны рухавік, дызель і інш.), механізмы перамяшчэння крана, павароту, грузазахопныя прыстасаванні і інш. Паваротныя П.к. бываюць: чыгуначныя, веласіпедныя (з рэйкамі на розных узроўнях), пнеўмаколавыя, аўтакраны, гусенічныя, насценныя і дахавыя. Непаваротныя: маставыя з катучай маставой фермай, што перамяшчаецца па рэйках (у т. л. кран-бэлькі), перагрузачныя (маставыя перагружальнікі, казловыя і кабельныя краны), насценна-кансольныя. Ёсць таксама паваротныя і непаваротныя плывучыя краны, высокія мачтавыя і вежавыя краны, спец. металургічныя і інш. У цяжкадаступных месцах выкарыстоўваюць верталёты-краны. Грузападымальнасць П.к. да 2,5 тыс. т. Простыя драўляныя П к выкарыстоўваліся да канца 18 ст., суцэльнаметалічныя з’явіліся ў 1820-х г., з мех. прыводам — у 1830-х г. Паравы П.к. створаны ў 1830, гідраўлічны ў 1847 (Вялікабрытанія), з электрарухавіком у 1880—85, з рухавіком унутр. згарання ў 1895 (ЗША, Германія). У Расіі вытв-сць П.к. пачата ў канцы 19 ст.

Літ.:

Справочник по кранам. Т. 1—2. Л., 1988.

І.​І.​Леановіч.

Пад’ёмныя краны: 1—6 — паваротныя (1 — чыгуначны, 2 — пнеўмаколавы, 3 — гусенічны, 4 — партальны, 5 — мачтава-стралавы, 6 — суднавы); 7—9 — непаваротныя (7 — насценна-кансольны, 8 — маставы, 9 — кабельны).

т. 11, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)