ста́тутны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ста́тутны ста́тутная ста́тутнае ста́тутныя
Р. ста́тутнага ста́тутнай
ста́тутнае
ста́тутнага ста́тутных
Д. ста́тутнаму ста́тутнай ста́тутнаму ста́тутным
В. ста́тутны (неадуш.) ста́тутную ста́тутнае ста́тутныя (неадуш.)
Т. ста́тутным ста́тутнай
ста́тутнаю
ста́тутным ста́тутнымі
М. ста́тутным ста́тутнай ста́тутным ста́тутных

Іншыя варыянты: стату́тны.

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стату́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стату́тны стату́тная стату́тнае стату́тныя
Р. стату́тнага стату́тнай
стату́тнае
стату́тнага стату́тных
Д. стату́тнаму стату́тнай стату́тнаму стату́тным
В. стату́тны (неадуш.)
стату́тнага (адуш.)
стату́тную стату́тнае стату́тныя (неадуш.)
стату́тных (адуш.)
Т. стату́тным стату́тнай
стату́тнаю
стату́тным стату́тнымі
М. стату́тным стату́тнай стату́тным стату́тных

Іншыя варыянты: ста́тутны.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стату́тны

1. уста́вный;

2. стату́тный;

1, 2 см. стату́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́тутны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да статута. Пры камісару Шашура заўсёды стараўся трымацца статутных правіл. Мележ. — Вы ўжо не першы раз парушаеце строгі статутны парадак, — пачаў камандзір, калі Зуб зайшоў у канцылярыю. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стату́т, -а, М -ту́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Збор правіл, якія вызначаюць і рэгулююць парадак дзейнасці, выканання ці прымянення чаго-н., або звод палажэнняў, што вызначаюць структуру, прычыны і парадак дзейнасці якой-н. арганізацыі, установы.

С.

Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

2. Апісанне ордэна, парадак узнагароды ордэнам і яго нашэння.

3. У некаторых краінах (ЗША, Вялікабрытаніі і інш.) — назва заканадаўчых актаў агульнанарматыўнага характару.

С.

Вялікага Княства Літоўскага.

|| прым. стату́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Статутны фонд (у СССР) 2/489; 10/60

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СТАТУ́ТНЫ КАПІТА́Л,

вызначаная статутам акц. т-ва сума зыходнага капіталу ў грашовым выражэнні, якая неабходна для пачатку дзейнасці гэтага т-ва. Утвараецца за кошт грошай, атрыманых ад продажу акцый, дзярж. сродкаў, прыватных капіталаў заснавальнікаў. Узнос у С.к. можа быць грашовы, маёмасны (зямля, збудаванні), у форме аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці (патэнты, ліцэнзіі, праекты). С.к. стварае матэрыяльна-рэчавую, грашовую, навук.-тэхн., інфарм. аснову дзейнасці акц. т-ва. Адлюстроўваецца ў пасіве балансу ў першапач. вартасці. С.к. называюць таксама дазволены, асноўны, зарэгістраваны, падпісны, намінальны.

т. 15, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАТУ́ТНЫ ФОНД,

сукупнасць матэрыяльных і грашовых сродкаў, якія з’яўляюцца пастаянным укладам заснавальнікаў-удзельнікаў у створанае імі прадпрыемства (фірму, кампанію, т-ва); сумарная вартасць асн. і абаротных сродкаў, якія знаходзяцца ў карыстанні і распараджэнні прадпрыемства (фірмы, кампаніі, т-ва). Крыніцы павелічэння С.ф.: укараненне ў вытв-сць найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі, рэканструкцыя і абнаўленне асн. фондаў, павелічэнне аб’ёмаў вытв-сці і інш.; памяншаюць С.ф. знос і спісванне ўстарэлых машын і абсталявання, спажыванне і канфіскацыя часткі прыбытку і інш.

т. 15, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стату́тный стату́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уста́вный​I (к уста́в​I) стату́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)