азёрна-ста́рычны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. азёрна-ста́рычны азёрна-ста́рычная азёрна-ста́рычнае азёрна-ста́рычныя
Р. азёрна-ста́рычнага азёрна-ста́рычнай
азёрна-ста́рычнае
азёрна-ста́рычнага азёрна-ста́рычных
Д. азёрна-ста́рычнаму азёрна-ста́рычнай азёрна-ста́рычнаму азёрна-ста́рычным
В. азёрна-ста́рычны (неадуш.)
азёрна-ста́рычнага (адуш.)
азёрна-ста́рычную азёрна-ста́рычнае азёрна-ста́рычныя (неадуш.)
азёрна-ста́рычных (адуш.)
Т. азёрна-ста́рычным азёрна-ста́рычнай
азёрна-ста́рычнаю
азёрна-ста́рычным азёрна-ста́рычнымі
М. азёрна-ста́рычным азёрна-ста́рычнай азёрна-ста́рычным азёрна-ста́рычных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АЛЮ́ВІЙ, алювіяльныя адклады (ад лац. alluvio нанос, намыў),

адклады водных патокаў (рэк, ручаёў), якія намножыліся ў рэчышчах, на поймах і тэрасах рачных далін. Складаюцца з абломкавага матэрыялу рознай велічыні, ступені сартавання і абкатанасці (галечнік, жвір, пяскі, супескі, суглінкі, гліны), нярэдка з лінзамі торфу. Утварае поймы (паплавы), алювіяльныя тэрасы ўсіх рэк, алювіяльныя раўніны, займае больш за 5% тэр. Беларусі. Звычайна слаісты. Характэрна косая слаістасць, што абумоўлена напрамкамі руху водных патокаў. Вылучаюць рэчышчавую, поймавую і старычную разнавіднасці (фацыі). Фарміраванне алювію ў рэчышчы адбываецца ў выніку папярочнага цыркуляцыйнага руху вады, якая падмывае ўвагнуты бераг, наслойваючы сегменты грубага матэрыялу (галечнік, жвір, пяскі) каля выпуклага берага. Поймавы алювій адкладваецца пры шырокіх разлівах у поймах рэк і складзены з найб. тонкага пясчана-гліністага матэрыялу. Старычны фарміруецца ў азёрападобных старых рэчышчах і складзены з багатых арган. рэчывамі супескаў, суглінкаў, ілу, торфу. З валунова-галечным алювіем горных рэк звязаны россыпы золата, плаціны, волава і інш. цяжкіх мінералаў; са жвірова-пясчаным рэчышчавым алювіем рэк нізкагор’яў і раўнін — радовішчы буд. пяскоў і жвіру. Алювій — субстрат алювіяльных глебаў (гл. Поймавыя глебы).

М.​Я.​Зусь.

т. 1, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)