ста́ршая

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. ста́ршая ста́ршыя
Р. ста́ршай ста́ршых
Д. ста́ршай ста́ршым
В. ста́ршую ста́ршых
Т. ста́ршай
ста́ршаю
ста́ршымі
М. ста́ршай ста́ршых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ста́ршая сущ. ста́ршая

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́ршая сущ. ста́ршая, -шай ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́ршы, -ая, -ае.

1. Які стаіць вышэй у параўнанні з кім-н. па званні, пасадзе, службовым становішчы.

С. навуковы супрацоўнік.

С. радыст.

С. лейтэнант.

2. ста́ршы, -ага, м.; ста́ршая, -ай, ж., мн. -ыя, -ых (у знач. наз.). Той, хто стаіць на чале якой-н. групы людзей; кіраўнік, начальнік.

Паставіць старшага на будаўнічы аб’ект.

3. Пра клас, курс і пад. ў навучальнай установе: які блізкі да выпуску, да заканчэння вучобы.

Вучні старшых класаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́ферка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Старшая дружка нявесты ў вясельным абрадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́ршы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ста́ршы ста́ршая ста́ршае ста́ршыя
Р. ста́ршага ста́ршай
ста́ршае
ста́ршага ста́ршых
Д. ста́ршаму ста́ршай ста́ршаму ста́ршым
В. ста́ршы (неадуш.)
ста́ршага (адуш.)
ста́ршую ста́ршае ста́ршыя (неадуш.)
ста́ршых (адуш.)
Т. ста́ршым ста́ршай
ста́ршаю
ста́ршым ста́ршымі
М. ста́ршым ста́ршай ста́ршым ста́ршых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

head nurse

ста́ршая сястра́ (у шпіталі́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

туз, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Старшая ў кожнай масці ігральная карта вартасцю ў адно ачко.

Хадзіць з туза.

Бубновы т.

2. перан., чаго або які. Багаты чалавек, высокапастаўленая, уплывовая асоба (разм.).

Фінансавыя тузы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бальшу́ха ж.

1. ста́ршая среди́ дете́й в семье́;

2. разг. больша́я, взро́слая

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́ферка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Старшая дружка нявесты ў вясельным абрадзе. [Люба:] Дык будзь, Надзенька, у мяне за першую шаферку. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)