ста́ртэр, ‑а, м.

1. Той, хто дае сігнал старту.

2. Прыстасаванне, механізм для запуску аўтамабільных, авіяцыйных і пад. рухавікоў. Неўзабаве .. [Аляксей] залез у кабіну адной машыны, паспрабаваў завесці, Стартэр не дзейнічаў. Новікаў.

[Англ. starter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стартэр (у тэхніцы) 10/52

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ста́ртэр

(англ. starter)

1) той, хто дае сігнал старту);

2) прыстасаванне для запуску рухавіка ўнутранага згарання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

rozrusznik

м. стартэр

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

starter

м. стартэр

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

starter

[ˈstɑ:rtər]

n.

1) Sport ста́ртэрm.

2) Tech. ста́ртэрm., пускава́я прыла́да (у аўтамабі́лі, самалёце)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Mtoranlasser m -s, - тэх. ста́ртэр

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

self-starter

[,selfˈstɑ:rtər]

n.

самапу́ск -а m., аўтаматы́чны стартэ́р

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Strter m -s, - спарт., тэх. ста́ртэр

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЗІЛ,

сям’я аўтамабіляў, якія выпускаюцца акц. аб’яднаннем «ЗІЛ» (г. Масква). Першыя ў Расійскай Федэрацыі аўтамабілі, на якіх выкарыстоўваліся эл. стартэр, гідрапрывод тармазоў, газагенератар. Грузавыя аўтамабілі (выпуск з 1924) вял. грузападымальнасці маюць поўную масу да 18,63 т (аўтапаязды — да 32 т), магутнасць рухавіка да 155 кВт.

Легкавыя аўтамабілі вышэйшага класа (выпуск з 1936) маюць рухавік магутнасцю да 232 кВт, найб. скорасць да 190 км/гадз.

Да арт. ЗІЛ: легкавы аўтамабіль ЗІЛ-4104 (уверсе); самазвал ЗІЛ-4514.

т. 7, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)