ста́рац

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ста́рац ста́рцы
Р. ста́рца ста́рцаў
Д. ста́рцу ста́рцам
В. ста́рца ста́рцаў
Т. ста́рцам ста́рцамі
М. ста́рцу ста́рцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ста́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.

1. Тое, што і жабрак; падарожны (божы) чалавек, вястун. (уст.)

С.-лірнік.

2. Манах, вопытны падзвіжнік, які валодае духоўнай мудрасцю і жыватворнай сілай дапамагаць малітвай і парадай.

Опцінскія старцы.

Празарлівы с.

3. Паважаны стары чалавек.

Мудры с.

|| ж. старчы́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -чы́х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́рац, -рца м.

1. ни́щий;

2. церк. ста́рец;

у ~рца кій адабра́ць — отня́ть у ни́щего по́сох (суму́)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́рац, ‑рца, м.

1. Тое, што і жабрак. Старац-лірнік на прызбе сядзеў Пад акном мужыка беларуса, Навёў струны і песню запеў Пра мінулыя часы прымусу. Чарот. Старац аднойчы спыніўся пад акном, пачаў спяваць і прасіць міласціну. Кудраўцаў.

2. Стары чалавек. / у паэт. ужыв. Пытае бура старца-дуба: — Чаму цябе я не зламлю? Колас.

3. Манах, духоўны настаўнік веруючых. Аўтарам [тэорыі «Масква — трэці Рым»] .. быў старац пскоўскага Елеазарава манастыра Філафей. Алексютовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старац

т. 15, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ста́рац м

1. Greis m -es, -e; lte (sub) m -n, -n;

2. (жабрак) Bttler m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ста́рац ‘жабрак’; паэт. ‘стары чалавек’, ‘манах, духоўны настаўнік веруючых’ (ТСБМ), ‘жабрак’ (Нас., Байк. і Некр., Бяльк., Касп., Сл. Брэс.), ста́рэц ‘тс’ (ТС), старцава́ць, старча́ць ‘жабраваць’, старча́нка ‘жабрачка’ (ТС), старчаня́та ‘жабракі’ (Мат. Гом.). Да прасл. *starьcь (параўн. укр. ста́рец ‘жабрак’, рус. ста́рец ‘стары’, польск. starzec, чэш. stařec, балг. ста́рец, макед. старец), якое ўтворана ад прасл. *starъ ‘стары’ з суф. ‑ьcь (Слаўскі, SP, 1, 99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

старчы́ха гл. старац (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жабра́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Вельмі бедны, той, хто жыве з міласціны; старац.

|| ж. жабра́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

старчы́ха, ‑і, ДМ ‑чысе, ж.

Жан. да старац (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)